Грамадства

Чарговая спроба запусьціць спадарожнік «БелКА»

Сёньня, 26 ліпеня, у 22 гадзіны 43 хвіліны плянуецца запуск першага беларускага штучнага спадарожніка Зямлі «БелКА» на касмадроме Байканур. У гэтай цырымоніі плянуе ўзяць удзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Сёньня, 26 ліпеня, у 22 гадзіны 43 хвіліны плянуецца запуск першага беларускага штучнага спадарожніка Зямлі «БелКА» на касмадроме Байканур. У гэтай цырымоніі плянуе ўзяць удзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Запуск спадарожніка «БелКА», які каштуе каля 10 мільёнаў даляраў, некалькі разоў адкладаўся. Апошні раз яго меркавалі запусьціць 28 чэрвеня, аднак падчас праверак сыстэмы кіраваньня расейскай ракеты-носьбіта былі выяўлены непаладкі ў лічбавым вылічальным комплексе. У выніку адмыслоўцы вырашылі правесьці новы поўны цыкль праверак. У Інстытуце аб’яднаных праблемаў інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук ніякай інфармацыі пра запуск спадарожніка «БелКА» не падалі і сказалі, што дэлегацыя накіравалася ў Байканур. Падчас свайго выступу на так званым Усебеларускім сходзе лётчык-касманаўт Пётр Клімук назваў касьмічны праект важным, прафэсійным клопатам.

(Клімук: ) «Спадарожнік па сваіх тактыка-тэхнічных, тэхналягічных характарыстыках уваходзіць у дзясятку лепшых сусьветных аналягаў. Яго запуск стане таксама яркай, іміджавай падзеяй і аб’ектыўна ўнясе Беларусь у прэстыжны сьпіс касьмічных дзяржаваў».

«БелКА» створана расейскай ракетна-касьмічнай карпарацыяй «Энэргія» на замову Нацыянальнай акадэміі навук і будзе праводзіць геадэзічныя, картаграфічныя і мэтэаралягічныя дасьледаваньні.

Для Беларусі гэта другая па ліку касьмічная праграма. Вынікам першай стала стварэньне Цэнтру прыёму касьмічнай інфармацыі, а таксама распрацоўка для касмадрому «Байканур» прыстасаваньня дзеля вызначэньня траекторыі адхіленьня ракеты пры ўзьлёце. Асноўным плёнам цяперашняй праграмы, якая будзе доўжыцца да 2007 году, мусіць стаць перадача і апрацоўка інфармацыі са спадарожніка «БелКА».

Але ці патрэбны Беларусі спадарожнік і ці варта ёй станавіцца касьмічнай дзяржавай? Акадэмік Аляксандар Вайтовіч мяркуе, што беларускі бок з дапамогай «БелКІ» мяркуе далучыцца да расейскай вайсковай сыстэмы сачэньня і стварыць нейкі імідж.

(Вайтовіч: ) « Нам такі спадарожнік не патрэбны. Ён амаль нічога не дае Беларусі. Каб сфатаграфаваць Беларусь, трэба 180 дзён ці што і таму ў сельскай гаспадарцы гэта ніякі не памочнік. МНС таксама ня вельмі патрэбна, бо гэта не апэратыўна зусім будзе. Застаецца мапу зрабіць з касьмічных здымкаў. Нам ня трэба гэтыя касьмічныя здымкі асабліва. Можна купіць танна, калі ўзьнікае нейкае геалягічнае пытаньне. Нам ня трэба такія вялікія грошы траціць. Гэта ня той напрамак, дзе мы можам атрымаць нейкія дывідэнды і нам ня трэба сёньня гэта рабіць».

У міністэрстве замежных спраў Казахстану сказалі, што кіраўнік Беларусі прыедзе запускаць спадарожнік, але пакуль няма ніякай інфармацыі пра магчымыя сустрэчы з кіраўніцтвам Казахстану.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць