Грамадства

«Столькі добрых слоў пра сябе пачуў, не чакаючы некралога». Экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» пасадзілі на 2,5 года

Сёння вынесены прысуд экс-кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Вядомага вучонага-арнітолага Віктара Фенчука асудзілі на 2,5 года калоніі. Яго абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта паведаміў «Зялёны партал».

Згодна з матэрыяламі справы, «Фянчук блакаваў рух транспарту на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі».

— Столькі добрых слоў пра сябе пачуў, не чакаючы некралога, — сказаў Віктар у апошнім слове.

«Ні сведкі абвінавачвання, ні абароны не мелі сказаць супраць Віктара нічога асуджальнага, і пракурорка не прыдумала ніводнага падступнага пытання. Яна наогул у асноўным злавесна маўчала», — апісала падзеі на судзе адна з прысутных.

«Суддзя пыталася ў сведак, у чым заключалася экстрэмісцкая дзейнасць «АПБ». Сведкі не змаглі адказаць, таму што ў іскавых патрабаваннях справы аб ліквідацыі «АПБ» экстрэмісцкая дзейнасць заключалася толькі ў выхадах Віктара на акцыі пратэсту.

— Ці прыходзіў Фянчук на працу ў майках з пратэснай сімволікай? — пыталася пракурорка. — Агітаваў ён да ўдзелу ў пратэстах? Ці браў Фянчук з сабой на пратэсты квадракоптары?

Аказалася, не браў і не агітаваў».

Сведкі заяўлялі, што незадоўга да апісаных падзей «АПБ» прайшла праверку Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, даныя праверкі накіроўвалі ў ГУБАЗіК і нямэтавага расходавання сродкаў (на экстрэмісцкую дзейнасць) выяўлена не было.

У мабільным тэлефоне Фенчука выяўленыя паведамленні прадстаўнікоў прэсы, перапіска з іншымі карыстальнікамі. Заключана, што Фянчук падтрымлівае адносіны з шырокім колам асоб, у перапісцы абмяркоўвалі падзеі пасля жніўня 2020 года, паведамлялі аб затрыманні знаёмых.

Але ў паведамленнях не ўтрымлівалася заклікаў да звяржэння ўлады ці змены палітычнай сітуацыі ў РБ на карысць апазіцыі.

Мінсктранс заявіў пра нібыта нанесеную шкоду ў памеры 196 тысяч 319 рублёў 74 капеек.

«Прысутныя былі відавочна ўзрушаныя разбуральнай сілай аднаго асобна ўзятага Віктара», — апісвае падзеі на судзе адна з прысутных там.

Пракурор іскавыя патрабаванні падтрымала, але не змагла ўцямна растлумачыць разлікі.

Адвакатка прасіла суд Фенчука апраўдаць.

«Сам факт удзелу ў масавым мерапрыемстве, — казала адвакат, — не цягне за сабой адказнасці па частцы 1 артыкула 342. Артыкулы 33 і 35 Канстытуцыі гарантуюць свабоду меркавання і мірных сходаў. Гэтае права не можа быць абмежаванае нават без атрымання санкцыі ад гарвыканкама. Ды і факт выказвання меркавання па грамадска-палітычных пытаннях не цягне адказнасці па ч. 1 арт. 342.

Але суд падтрымаў абвінавачванне. 

Іск Мінсктранса ў памеры 196 тысяч 319 рублёў і 74 капеек суд вылучыў у асобную вытворчасць.

Фянчук сваёй віны не прызнаў. Ëн прызнаў, што браў удзел у маршах, але лічыць гэта сваім законным правам грамадзяніна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць