Грамадства

Чатыры гады калоніі прысудзілі жыхару Полацка за «абразы і паклёп» у дачыненні да Лукашэнкі і Ярмошынай

На закрытым пасяджэнні суда Наваполацка 20 мая вынесены прысуд жыхару Полацка Міхаілу Лабаню. Яго абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі (ч. 1 арт. 367), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Суддзя Віталь Лапко прызнаў хлопца вінаватым і па сукупнасці пакаранняў канчаткова асудзіў да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў.

«Абражаным» прадстаўніком улады, паводле нашых крыніц, была Лідзія Ярмошына, дзякуючы яе заяве спаганяецца і накладзены штраф. Рэзкія словы на яе адрас былі сказаныя ў жніўні 2020-га, затрыманы Міхаіл Лабань у снежні мінулага года.

Міхаілу Лабаню 39 гадоў, ён бацька двух дзяцей 14 і 1,5 гадоў, сам мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім12

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

Людзі, што забілі 15 чалавек на пляжы ў Сіднеі падчас Ханукі, — гэта бацька і сын2

Горш толькі курэнне: маштабнае даследаванне паказала, што недахоп сну моцна звязаны са скарачэннем працягласці жыцця

Бяспалаў: Бабарыка спрабуе працаваць на тых, хто ўнутры краіны. Дайце прастору, не перашкаджайце17

На дне Дняпра знайшлі вялізны скарб з візантыйскімі манетамі2

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м5

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім12

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць