Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Клубнічная паўлава — лёгкае і далікатнае пірожнае

Словам «паўлава» называюць лёгкае безэ, падобнае да балетнай пачкі вялікай балерыны Ганны Паўлавай. У сезон клубніц прапануем вам прыгатаваць паўлаву з гэтай ягадай — выйдзе выразнае, хрусткае і лёгкае, нібыта воблачка, пірожнае.

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць клубнічную паўлаву, вам спатрэбіцца:

  • 6 яечных бялкоў,
  • 400 грамаў цукровай пудры для мерэнгі і соусу + 75 грамаў прасеянай цукровай пудры для начынкі,
  • 250 мілілітраў 33%-х вяршкоў,
  • 450 грамаў клубніц для начынкі (трэба іх прамыць, ачысціць ад пладаножак і разрэзаць на паловы) + 250 грамаў клубніц для соусу,
  • 100 мілілітраў вады,
  • насенне ад аднаго ванільнага стручка (можна замяніць на 15 грамаў ванільнага цукру ці на 1—2 грамы ваніліну),
  • 1 чайная лыжка лімоннага соку,
  • калі хочаце, але не абавязкова — кропля вадкага харчовага фарбавальніку (выбірайце ружовы колер),
  • калі магчыма — сталовая лыжка апельсінавага лікёру.
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Узбіце бялкі да стадыі цвёрдых пікаў.
  3. Паступова, па адной сталовай лыжцы, дадавайце да бялкоў 300 грамаў цукровай пудры. Паралельна з гэтым увесь час узбівайце сумесь міксерам, пакуль яна не стане аднароднай і не набудзе форму цвёрдых пікаў.
  4. Паступова дадайце ў сумесь лімонны сок, фарбавальнік і лікёр, асцярожна перамяшайце ўсё лапаткай.
  5. Падзяліце сумесь на дзве аднолькавыя порцыі. Засцяліце дзве бляхі паперай для выпякання, раскладзіце на кожную з іх сумесь для безэ.
  6. Пастаўце бляхі ў духоўку і знізьце ў ёй тэмпературу да 150 градусаў.
  7. Выпякайце безэ каля гадзіны. У выніку яны павінны быць хрумсткімі звонку і мяккімі ўнутры.
  8. Каб атрымаць начынку, узбівайце вяршкі з ваніллю і цукровай пудрай да стадыі цвёрдых пікаў.
  9. Лыжкай выкладзіце аднолькавую колькасць начынкі на прыгатаваныя безэ.
  10. Пакладзіце аднолькавую колькасць клубніц на кожнае з безэ.
  11. Каб прыгатаваць соус, наліце ў каструльку 100 мілілітраў вады, дадайце туды ж 100 грамаў цукровай пудры. Давядзіце вадкасць да кіпення і варыце яе 12—15 хвілін, пакуль яна не стане густым сіропам.
  12. Здыміце сіроп з агню, дадайце клубніцы і адстаўце ў бок на дзесяць хвілін. Перакладзіце клубніцы і сіроп у блэндар ці кухонны камбайн і змяшайце да аднароднасці, потым прапусціце праз сіта. Ахаладзіце соус у халадзільніку.
  13. Перад падачай асцярожна разрэжце пірожнае на паловы і паліце соусам.

Пачынаем сезон клубніц. Рэцэпт на выхадныя: клубнічны чызкейк

Рэцэпт нескладаны, але цікавы. Яечня з рысам і гароднінай

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць