Грамадства

На расейска-беларускай мяжы захраслі беларусы, якія паехалі ў візавы тур. Іх не выпускаюць без пашпартоў

Пасля таго як іспанскі візавы цэнтр у Менску спачатку прыпыніў падачу дакументаў, а пасля наогул зачыніўся, атрыманне шэнгенскай візы для беларусаў стала сапраўдным квэстам. Зрэшты, беларускія турфірмы адразу скарысталіся сітуацыяй і знайшлі, здавалася б, нядрэннае выйсце — пачалі прапаноўваць аўтобусныя паездкі ў Маскву для атрымання шэнгенскіх віз у іспанскай амбасадзе. Але праблемы чакалі беларусаў і тут: на зваротным шляху аўтобус з візавымі турыстамі затрымаўся на расійскай мяжы, таму што выезд з Расіі ў Беларусь без пашпартоў (якія засталіся ў пасольстве) аказаўся незаконным, піша Zerkalo.io.

Увечары 3 чэрвеня журналістам напісала Алена, якая паехала менавіта ў такі візавы тур, арганізаваны агенцтвам viza5.by. Разам з ёй падавацца на іспанскую мультывізу адправіліся яшчэ каля 40 чалавек.

Першая частка падарожжа прайшла гладка: беларусы здалі ў пасольстве дакументы, у тым ліку пашпарты, а на рукі атрымалі іх копіі з пазнакамі. Па гэтых паперах, як запэўніла суправаджаючая, спаслаўшыся на нейкую «пастанову», групу павінны былі прапусціць на расейска-беларускай мяжы назад у Беларусь — там трэба было чакаць візу два тыдні. Аднак замест бесперашкоднага вяртання на радзіму на мяжы ў беларусаў пачаліся сапраўдныя прыгоды.

На першым расейскім памежным пераходзе «Чырвоная Горка» візавых турыстаў адмовіліся прапускаць па выдадзеных копіях пашпартоў — запатрабавалі арыгінальныя дакументы. Завярнулі аўтобус і на іншым памежным пункце «Рудня». Тут высветлілася, што ніякай «пастановы», якая дазваляе законна перасекчы мяжу па атрыманых паперах, не існуе ў прыродзе — вярнуцца дадому без пашпарта беларусы не маюць права.

Са слоў Алены, прапусцілі толькі турыстаў з ID-картамі — яны перасеклі мяжу пешшу. А астатнюю групу пасля 4-гадзіннага чакання ў лесе каля расійскай мяжы (у аўтобусе не было пітной вады і не працавалі разеткі) павезлі ў гасцініцу ў Смаленск.

— Што далей — незразумела. У многіх няма грошай, — распавядае Алена.

Дарэчы, пра грошы: паслугі візавага агенцтва пацягнулі на 440 рублёў з чалавека, плюс спадарожныя выдаткі: страхоўка, сродкі на рахунку, неабходныя для адкрыцця візы (1700 еўра), візавыя зборы і іншае.

Пра тое, як дзейнічаць у падобнай сітуацыі, у дамове нічога не сказана. Проста таму, што ніякай дамовы з агенцтвам таксама не існуе: ніхто з турыстаў яго не заключаў і нічога не падпісваў.

— Неяк усе радасна кінуліся, хутка заплацілі і паехалі. Толькі цяпер усе апамяталіся, — тлумачыць Алена.

Чым скончылася гісторыя, пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі10

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца6

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі16

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць