Меркаванні

Томас Венцлава: Казаць, што імперыялізм і агрэсія ў рускіх у генах або «ў культурным кодзе» — гэта расізм

Славуты літоўскі паэт, перакладчык і публіцыст, прафесар славянскіх моў і літаратуры ў Ельскім універсітэце (ЗША) Томас Венцлава ў інтэрв'ю delfi.lt расказаў, што думае пра папулярную цяпер ідэю «адмены рускай культуры».

Томас Венцлава. Фота: DELFI / Kiril Čachovskij

— Украінцы няспынна паўтараюць, што расійская культура павінна знікнуць з грамадскай прасторы да канца вайны ва Украіне. Нібыта забойства мірных жыхароў — вось сапраўдны твар Расіі, а не творы расійскіх класікаў.

Віцэ-прэм'ер Польшчы Пётр Глінскі сказаў, што цяпер няма часу ні для Чэхава, ні для Пушкіна, мы павінны бачыць кантэкст: гэта вар'ятка-краіна, расіяне жорстка забіваюць людзей, мірных жыхароў, дзяцей, спрабуюць дамагчыся вар'яцкіх палітычных мэтаў.

А самі расійскія інтэлектуалы, назіраючы за тым, што адбываецца ва Украіне, канстатуюць, што схільнасць да імперскіх заваёў і злачынстваў крыецца ў «рускай душы», ўпісаная ў рускую культуру. Якія думкі ў вас у гэтым кантэксце?

— Я выдатна разумею ўкраінцаў. Калі б я быў украінцам, суайчыннікаў якога па-зверску забіваюць, а гарады руйнуюць, магчыма, я думаў бы гэтаксама. Але і тут ёсць поўная сіметрыя з нацысцкай Германіяй.

Вядомы і таленавіты ўкраінскі пісьменнік Юрый Андруховіч сказаў: «Буча — гэта і ёсць сапраўдная культура Расіі, і ўсе, хто гавораць пра Булгакава, становяцца на бок забойцаў».

Тое ж самае можна было гаварыць перад Другой сусветнай вайной ці падчас яе: «Аўшвіц — гэта і ёсць рэальная нямецкая культура, і ўсе, хто кажуць пра Гётэ або Томаса Мана, становяцца на бок забойцаў». Сёй-той — скажам, Ілля Эрэнбург — і гаварыў прыкладна тое ж самае, але гэта было памылкай.

Зразумела, што тыя дзеячы расійскага мастацтва, якія падтрымліваюць пуцінскую агрэсію, непажаданыя, і добра, што ў дачыненні да іх ужываюцца санкцыі. Варта асудзіць і шавінісцкія расійскія творы, у іх ліку і неразумныя антыўкраінскія вершы любімага мною і паважанага Іосіфа Бродскага (я казаў яму, каб ён іх не друкаваў і не чытаў публічна, але ён, на жаль, аднойчы прачытаў іх публічна).

Але казаць, што імперыялізм і агрэсія «ў генах рускіх» або «ў культурным кодзе» — гэта расізм, так гэта і трэба называць.

Цяпер у Літве модна развенчваць Талстога (самага антымілітарысцкага і антыімперыялістычнага пісьменніка з тых, якія існавалі), або Дастаеўскага, які, ці чуеце, казаў, што ўсе ў свеце не без віны (але так казаў і Ісус Хрыстос — вінаватых няма, калі яны шкадуюць і каюцца, — а Дастаеўскі толькі паўтараў яго словы).

Я лічу, што гэта глупства, нават калі пра гэта кажуць міністры культуры ці папулярныя публіцысты. Я нядаўна чытаў дзённікі Вінцаса Мікалайціса: у час нацысцкай акупацыі ў Вільні выконвалі творы Глазунова і Рымскага-Корсакава (і, дарэчы, надрукавалі «Ганну Карэніну»).

У мяне няма дакладных звестак, але, думаю, і ў сталінскім СССР падчас вайны выконвалі, скажам, Баха. Няўжо наша цэнзура павінна быць больш суровай? Калі так — яна была б на руку толькі Пуціну, прапаганда якога актыўна сочыць за такімі дзеяннямі.

Дадам, што і цяпер поўна расійскіх дысідэнтаў; многія з іх эмігравалі, але некаторыя засталіся на радзіме.

Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць