Улада66

Беларусь перагнала Польшчу і Іспанію па спрыяльнасці бізнэс-клімату

У сёлетнім рэйтынгу Сусветнага банку наша краіна заняла 58-е месца сярод 183 краінаў.

У сёлетнім рэйтынгу Сусветнага банку наша краіна заняла 58-е месца сярод 183 краінаў.

Штогадовую справаздачу «Doing Business 2010» падрыхтаваў Сусветны банк. Яго эксперты штогод даследуюць умовы для гаспадарчай дзейнасці ў розных краінах свету. Як лёгка адчыніць і зачыніць фірму. Ці цяжка аттрымаць крэдыт? Ці лёгка наймаць і звальняць супрацоўнікаў? Наколькі складаная падатковая сістэма? З адказаў на падобныя пытанні і складаецца агульны рэйтынг.

Беларусь апошнія гады зрабіла ў ім сапраўдны рывок наперад. Ёсць чым пахваліцца перад патэнцыйнымі інвестарамі. У год крызісу мы абагналі не толькі краіны Трэцяга свету ці постсавецкія дзяржавы, але і Польшчу з Іспаніяй.

Дзе найлягчэй весці гаспадарчую дзейнасць?

1. Сінгапур
2. Новая Зеландыя
3. Ганконг
4. ЗША
5. Брытанія
6. Данія
7. Ірландыя
8. Канада
9. Аўстралія
10. Нарвегія
11. Грузія
...
24. Эстонія
25. Германія
26. Літва
27. Латвія
...
58. Беларусь
...
62. Іспанія
...
72. Польшча
...
78. Італія
...
89. Кітай
...
120. Расея
...
142. Украіна
...
183. Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка

Праўда, Беларусь, як і летась, заняла апошняе, 183-е месца па крытэры простасці і зручнасці сістэмы падаткаабкладання. Па двух іншых крытэрах Беларусь пагоршыла свой рэйтынг: атрыманне крэдытаў – 113-е месца (летась 109-е) і абароненасць інвестыцый – 109-е месца (летась 105-е).

Затое ў шасці крытэрах – стварэнне прадпрыемстваў, атрыманне дазволу на будаўніцтва, найм працоўнай сілы, рэгістрацыя маёмасці, падаткаабкладанне, міжнародны гандаль – Беларусь палепшыла свой рэйтынг.

Найбольш рэзка рэйтынг вырас па крытэры «стварэнне прадпрыемства». Тут наша краіна вырвалася на 7-е месца ў свеце з 98-га.

Па крытэры «найм працоўнай сілы» пазіцыя палепшала да 32-га месца з 40-га (ах, кантрактная сістэма - мара кожнага еўрапейскага дырэктара). Па «рэгістрацыі маёмасці» краіна выйшла на 10-е месца з 13-га дзякуючы эфектыўнай дэбюракратызацыі. У крытэры ж «міжнародны гандаль» Беларусь узнялася ўсяго на 129-е месца з 134-га.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць