Эканоміка

Затрымалі заснавальнікаў «Ксорэкса». Частку выпусцілі шукаць грошы на выкуп, цэннік за чалавека — ад $100 тысяч

Як стала вядома «Нашай Ніве», затрымалі частку бенефецыяраў кампаніі «Ксорэкс». Гэта адзін з найбольшых пастаўшчыкоў камп'ютарнай тэхнікі ў Беларусі. Прэтэнзіі сілавікоў у тым, што кампанія нібыта завышала цэны пры пастаўках. Жонку заснавальніка выпусцілі шукаць грошы на выкуп. 

Скрыншот з сайта

«Ксорэкс» — гэта кампанія, якая аказвае паслугі B2B, іншымі словамі, не асобным людзям, а адразу кампаніям. 

Яны пастаўляюць рашэнні ў тым ліку для дзяржаўных арганізацый: сістэмы бяспекі, сістэмы кіравання інфраструктурай, табло, сістэмы канферэнц-сувязі, сістэмы бяспекі прадпрыемстваў і гэтак далей.

Гэта вельмі даўні і паважаны гулец на рынку, з немалымі абаротамі. 

Нядаўна быў затрыманы шэраг заснавальнікаў, у тым ліку кіраўнік кампаніі Уладзімір Палідавец. Затрымлівалі таксама яго жонку, але яе выпусцілі для пошуку сродкаў на выкуп — ад каментарыяў «Нашай Ніве» яна адмовілася.

Як нам вядома, сумы за выкуп топ-менеджараў пачынаюцца са $100 тысяч і вышэй.

Гэта ўжо не першая гісторыя дзяржаўнага рэкету з пачатку года. Так, фігурантам «справы траўматолагаў» лукашэнкаўцы заламілі 10-кратныя мульціплікатары «нанесенай шкоды». У выніку, каб выйсці, людзям даводзілася прадаваць сваю нерухомасць. Некаторыя сядзяць дагэтуль, бо не маюць сродкаў на выкуп.

Аналагічныя гісторыі з выкупам за грошы ў апошні час сталі трэндам у лукашэнкаўскай сістэме юстыцыі. 

Чытайце таксама: 

Крыніцы: Пасля гіганцкага выкупу на волю выйшлі топ-менеджары банка БелВЭБ

«Справа траўматолагаў»: людзі прадаюць кватэры і дамы, каб разлічыцца са следствам па дзесяцікратным мульціплікатары

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць