Вайна22

Расіяне ўжо выходзяць з аператыўнай паўзы, спрабуючы аднавіць наступ на Данбасе

Расіяне правялі серыю наземных нападаў на Данбасе і падобна, што яны выходзяць з аператыўнай паўзы, паведамляе Амерыканскі інстытут даследавання вайны (ISW).

Адзначаецца, што расіяне ўчынілі атакі на паўночным захадзе ад Славянска, на паўднёвым усходзе ад Северска, уздоўж трасы Бахмут-Лісічанск, на паўднёвым усходзе ад Бахмута і на паўднёвым захадзе ад Данецка.

Гэтыя атакі па-ранейшаму носяць дробнамаштабны характар і ў асноўным не ўвянчаліся поспехам, але яны могуць сведчыць пра тое, што расійскія войскі спрабуюць аднавіць свае наступальныя дзеянні на Данбасе. Калі аператыўная паўза сапраўды скончылася, расіяне, хутчэй за ўсё, працягнуць і пашыраць такія атакі ў найбліжэйшыя 72 гадзіны.

ISW піша, што расіяне могуць чаргаваць больш кароткія паўзы з узмацненнем нападаў на працягу некалькіх дзён, перш чым перайсці да поўнамаштабнай наступальнай аперацыі.

Адзначаецца, што дзесяцідзённай аператыўнай паўзы замала, каб цалкам аднавіць сілы для буйнамаштабных наступальных аперацый, і расійскія вайскоўцы, падобна, адчуваюць пастаянны ціск, каб аднавіць і працягнуць наступ.

Таксама ISW адзначае, што расійскія сілы працягвалі абараняць пазіцыі ў напрамку Харкава, каб не дапусціць прасоўвання ўкраінскіх войскаў да мяжы з Расіяй.

ISW дадае карты баявых дзеянняў:

 
 

Каментары2

  • Тудаўлянiн
    16.07.2022
    Зараза. Ужэ да Сiеверску лезуць.
  • Замшэлы
    16.07.2022
    Калі глядзець стратэгічна, то русскія не маюць часу на аператыўную паўзу, яны і так  сканцэтравалі свае магчымасьці на вузкай лініі фронту - Данбасе Украіны. Тым больш, што знаходзяцца пад добрым, пастаянным  і эфектыўным, вагнявым уздзеяньні хамарсаў і млрс. Крамамторск і Славянск ім патрэбны стратэгічна, з-за дняпроўскай вады, бо напаіць Данбас і сельскую гаспадарку Данбаса, бяз дняпроўскай вады немагчыма, таму, на гэтым кірунку, будуць назапашваць свае сілы і спрабаваць тамагчыся сваіх мэтаў.
    Данецкі напрамак, таму і стаіць, амаль нерухомы, бо ён не мае стратэгічнага, эканамічнага значаньня, на данецкім напрамку вырашаюцца, у асноўным, палітычныя мэты, як і на запарожскім напрамку, эканамічна, на гэтым напрамку, - важная энергітычная сістэма Ўкраіны, - ЗАЭС (Энэргадар). Херсонскі кірунак важны з кропкі гледжаньня ваеннага і палітычнага, гэты напрамак - самы праўкраінскі і вырабіць, на ім, паказальную порку украінскага сам Бог "загадаў", але, бяз Херсона немагчымы далейшыя уздзеяньні на Адэсу, Мікалаеў, немагчыма адрэзаць Украіну ад Чорнага мора і прабіць калідор у Прыднетроўе Малдовы. Гэты напрамак робіцца самым непрадказальным, з-за стамбульскіх перамоў па зерню Ўкраіны, з удзелам ААН, Турцыі, Расеі і Ўкраіны.
    Ні адна з старон не афішуе на што пагаджаюцца, на што ідуць дзеля вываза ўкраінскага зерня.
     Калі справа тычыцца толькі размінаваньн акваторыі судаходных шляхоў у міжнародных водах, то гэта - адно, калі будуць размінаваны падыходы і акваторыі партоў Украіны, то гэта - іншае, а, калі дапусьцяць рускіх, у выглядзе "інспекцыі" у самы ўкраінскія парты, то гэта - бздур, а калі пагодзяцца, на час вываза ўкраінскага зерня, на перамір`е і прыпыненьне вагню па ўсёй лініі фронту, то гэта - бздур у квадраце, з-за якой Украіна ніколі не пераможа пуціна і яго оркаў, бо хамарсы і млрс будуць прастойваць бяз патрэбы, як і астатняе ўзбраеньне, што дазволіць рускім, на захопленых тэрыторыях, правесьці чарговыя "рэферэндумы" аб уводзе ў склад Расеі захопленых тэрыторыі, аформіць іх анэксію, і потым крычаць, што бароняць "сваё" і патрабаваць Мінск-3, дзе, амаль палова Украіны, будзе ў выглядзе лугандоніі.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць