Грамадства

Расіянін за скокі цераз мінскі Вечны агонь атрымаў 13 месяцаў у калоніі

Вынесены прысуд расіяніну, які папрасіў сябра зняць яго на фоне мемарыяла на плошчы Перамогі, у тым ліку — у скачку над Вечным агнём. Яго прызналі вінаватым у хуліганстве і далі 1 год і 1 месяц калоніі.

Суд Партызанскага раёна Мінска разгледзеў гэтую крымінальную справу 15 ліпеня.

Згодна з матэрыяламі справы, 29 красавіка гэтага года расіянін «з нізінных памкненняў, якія выявіліся ў грубым парушэнні агульнапрынятых нормаў маралі і правілаў паводзін, не менш за два разы ўстаўшы на мармуровую пліту, усталяваную на рытуальнай пляцоўцы з Вечным агнём і абеліскам на плошчы Перамогі, два разы пераскочыў Вечны агонь, чым адкрыта і абразліва паздзекаваўся са звычаяў і традыцый грамадства».

«Абвінавачаны ў судовым пасяджэнні сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме, у зробленым раскаяўся», — паведамляе прэс-служба суда.

Яго прызналі вінаватым у хуліганстве (ч. 1 арт. 339) КК Беларусі і прысудзілі да пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 1 месяц у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Расіянін часта бываў у Беларусі па працоўных пытаннях. Аднойчы яны з прыяцелем адправіліся паглядзець Мінск і мужчына папрасіў сябра сфатаграфаваць яго на фоне мемарыяла на плошчы Перамогі, у тым ліку — у скачку над Вечным агнём. Мужчыны зрабілі здымкі і з'ехалі, аднак нехта з мінчан патэлефанаваў у міліцыю. У выніку расіяніна затрымалі падчас наступнай камандзіроўкі.

Абвінавачаны — выпускнік вайсковай ВНУ, раней не судзімы, працуе менэджарам у прыватнай расійскай кампаніі, на ўтрыманні мае дваіх малалетніх дзяцей.

Чытайце таксама:

Расіянін сфатаграфаваўся, скачучы цераз Вечны агонь на плошчы Перамогі, і можа сесці на тры гады

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць