Свет33

Reuters: Расія да вайны стварыла ва Украіне сетку тайных агентаў — і захапіла Чарнобыльскую АЭС

Агенцтва Reuters высветліла, што расійскія войскі занялі Чарнобыльскую атамную электрастанцыю ў першы дзень вайны ў рамках даўняй аперацыі Крамля для ўкаранення сакрэтных агентаў.

Фота: Вікіпедыя

Па словах пяці крыніц, ваенныя спецыялісты з акружэння Уладзіміра Пуціна лічылі, што дзякуючы сакрэтным агентам, Расіі спатрэбіцца толькі невялікая частка арміі і некалькі дзён, каб прымусіць Адміністрацыю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага бегчы або капітуляваць.

На момант уварвання, заявіў агенцтву сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, расейскія агенты дзейнічалі ў органах абароны, бяспекі і праваахоўных органах.

Украінскія следчыя расследуюць, наколькі законна байцы Нацгвардыі Украіны склалі зброю пры атацы на Чарнобыльскую АЭС. З судовых дакументаў, вывучаных Reuters, вынікае, што начальніка службы бяспекі ЧАЭС Валянціна Вітэра падазраюць у тым, што 24 лютага ён самавольна пакінуў сваю пасаду. Таксама яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Вітэр паведаміў следчым, што ў дзень уварвання параіў камандзіру Нацгвардыі «пашкадаваць людзей».

Адна з крыніц, знаёмая з планамі Крамля па ўварванні, заявіла Reuters, што ў 2021 годзе на Чарнобыльскую АЭС накіравалі расійскіх агентаў, каб падкупіць чыноўнікаў і падрыхтаваць глебу для бяскроўнага захопу. Reuters не ўдалося гэта незалежна пацвердзіць.

Крыніцы, абазнаныя аб планах Крамля, таксама паведамілі, што Масква збіраецца актывізаваць «спячых агентаў» у Службе бяспекі Украіны.

Каментары3

  • Бондар
    28.07.2022
    Калі Расея настварала ўсяго ва Ўкраіне то цяжка ўявіць маштабы таго чаго яны настваралі ў Беларусі, а тут яшчэ ўсялякія схаваныя беларусафобы, якія маскіруюцца пад лібералаў не жадаюць вучыць мову і лічаць гэта ня першасным. Ды ў такіх умовах толькі мова і ўратуе ад знікнення.
  • Тварог
    28.07.2022
    Беларусь дык увогуле нашпігаваная імі да плешкі будзе.
  • Keep calm and speak Belarusian
    28.07.2022
    Гэта мы яшчэ не ведаем колькі рашысцкай агентуры ў РБ. І колькі мясцовых халуёў ды адурманеных рашыцкай прапагандай, гатовых прадаць родную маці за 30 срэбранікаў. Так што вывучайма родную мову - гэта наш адзіны генетычны код - наш абярэг, каб абараніцца ад навалачы з усходу!

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы3

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі152

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву23

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы3

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць