Грамадства44

Міністр адукацыі: Падчас цэнтралізаванага экзамена тэставая частка складзе толькі 20-25%

З наступнага года ў Беларусі выпускнікі 11-х класаў у якасці выпускных экзаменаў будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен, які заменіць і ЦТ па адпаведных прадметах. Міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры АНТ раскрыў падрабязнасці таго, як зменяцца заданні іспыту ў параўнанні з ЦТ.

Андрэй Іванец. Фота: АНТ

Па словах міністра, пры пераходзе да цэнтралізаванага экзамена захаваецца галоўная перавага, якую давала ЦТ, — роўныя ўмовы для ацэнкі ведаў абітурыентаў. Пры гэтым заданні зробяць такімі, каб можна было «ўбачыць» абітурыента.

Для гэтага вырашана змяніць суадносіны тэставых заданняў і заданняў без варыянтаў адказу ў экзаменацыйнай рабоце.

«У першую чаргу мы пераглядаем падыходы з пункту гледжання складнікаў тэставай і так званай кантрольнай работы ў структуры тэста. Цяпер гэта прыкладна 50 на 50. Мяркуем, што выйдзем на лічбы, дзе тэставая частка зойме толькі 20-25% ад 100 балаў. Астатняе — гэта будзе традыцыйная кантрольная работа», — расказаў Іванец.

Пры гэтым заданні і кантрольнай работы будуць правярацца камп'ютарам, падкрэсліў міністр. Гэта значыць, карупцыйныя рызыкі, упэўнены ён, па-ранейшаму будуць выключаныя.

Адначасова ён звярнуў увагу, што цяпер у ВНУ можа паступіць ледзь не кожны, незалежна ад якасці падрыхтоўкі:

«Сёлета ў нас ЦТ здавалі крыху больш, чым 61 тысяча маладых людзей. З іх выпускнікоў 11 класаў — каля 52 тысяч. А месцаў для паступлення ў ВНУ — 53,5 тысячы, гэта бюджэтныя і платныя. Які сярэдні конкурс можа быць на ўсе спецыяльнасці? Відавочна, не вельмі высокі. Гэта сведчыць пра тое, што ў нашай краіне створаныя ўсе ўмовы для таго, каб кожны ахвотны мог атрымаць вышэйшую адукацыю».

Каментары4

  • антисвета
    01.08.2022
    паслухайце цяперашняга міністра культуры. ён не тое, што па-беларуску, ён па ходу ўвогуле два словы звязвае нават па-расейску
  • антисвета
    01.08.2022
    Іванец - адукацыі канец? а можа і не... хто яго ведае...
    тэставанне насамрэч - не надта добрая штука для ацэнкі ведаў, а тым больш пра здольнасць думаць. бо так куды прасцей проста зазубрыць ці нават проста тыкаючы на ўгад пры належным шанцаванні трапіць у дзесятачку
  • антисвета
    02.08.2022
    Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся , нешта мне падказвае, што так;)

    не перастаю дзівіцца... здавалася б з кожным пакаленнем мовы ў нас мусіць быць усё менш і менш... а асабліва цяпер і ў дадзеных варунках...
    але не...
    я бачу - што мова не перастае

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць