Грамадства

Беларусы, якія ездзяць на радзіму на аўто з еўрапейскай рэгістрацыяй, могуць страціць на мяжы некалькі соцень еўра 

Беларусы, якія валодаюць аўтамабілямі на замежнай рэгістрацыі, сутыкнуліся з новымі правіламі на мяжы. З канца мінулага месяца аплата закладу за часовы ўвоз такой машыны цяпер ажыццяўляецца толькі ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка. У чым нюансы і хто можа не плаціць такую суму?

Фота: тэлеграм-канал «Warshawka» — ПП «Варшавский мост»

За старое аўто з 3-літровым рухавіком трэба пакінуць 15 тысяч еўра на мяжы

Беларусы, якія жывуць у Еўропе, мусяць пакідаць даволі буйныя сумы пры перасячэнні мяжы, каб мець магчымасць уехаць у краіну на сваім аўто, зарэгістраваным за мяжой. Калі машына зарэгістраваная за межамі Мытнага саюза, трэба пакідаць фінгарантыю — суму, роўную мытным зборам за ўвоз для наступнай рэгістрацыі ў Беларусі.

Напрыклад, калі чалавек едзе на радзіму на аўтамабілі 2018 года выпуску з аб'ёмам рухавіка 1,4 літра, то ў якасці фінгарантыі яму трэба будзе пакінуць 2380 еўра, а калі, напрыклад, машына будзе старэйшая за 5 год, а пад капотам — рухавік з аб'ёмам 3 літры, то ў якасці фінгарантыі давядзецца пакінуць ужо 15 тысяч еўра.

Раней заклад пакідалі і вярталі ў адной і той жа валюце (напрыклад, у еўра). З 25 ліпеня такая магчымасць знікла. Цяпер беларусы мусяць уносіць фінгарантыю ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дзень рэгістрацыі пасажырскай мытнай дэкларацыі. Зварот грошай адбываецца ў такім жа парадку. 

Нават калі за час паездкі курс рубля адносна еўра ці даляра застаецца нязменным, чалавек у любым выпадку згубіць пэўную частку грошай, праз тое, што пры ўездзе ў Беларусь ён будзе меняць валюту на рублі, а пры выездзе зноў мяняць рублі на валюту. У залежнасці ад аб'ёму рухавіка і году выпуску аўтамабіля страты на канверсіі могуць складаць ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх соцень еўра. 

Плаціць мусяць не ўсе

Ёсць катэгорыя беларусаў, каму не трэба пакідаць фінгарантыю. Гэта ўласнікі пашпарта серыі РР або тыя, хто мае адмысловы штамп у пашпарце ўнутранай серыі. 

Опцыя са штампам з'явілася з верасня 2021 года. Атрымаць штамп можна хутчэй, чым новы пашпарт, але сама працэдура атрымання штампа і пашпарта серыі РР па сутнасці амаль нічым не адрозніваецца. Юрыдычныя наступствы ў абодвух выпадках аднолькавыя. 

У любым выпадку вам трэба прайсці працэдуру афармлення пастаяннага пражывання за межамі Беларусі. Зрабіць гэта можна, як знаходзячыся ў Беларусі, так і за яе межамі. Тым, хто мае магчымасць зрабіць гэта ўнутры краіны, трэба звяртацца ў адзел па грамадзянстве і міграцыі. Тым, хто хоча рабіць гэта з-за мяжы, — звяртацца ў консульства. 

Каб атрымаць адмысловы штам ці пашпарт серыі РР, трэба не мець ніякіх запазычанасцей перад дзяржавай, не быць плацельшчыкам аліментаў, не мець дзейнага ІП і г.д. Яшчэ адзін важны момант — гэта адсутнасць прапіскі ў Беларусі, якая губляецца пасля праходжання працэдуры афармлення пастаяннага пражывання за межамі Беларусі. 

Праз вышэй апісаныя мінусы вынікае, што ісці на такі крок мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі вы чалавек збіраецца працяглы час жыць за мяжой, а не толькі дзеля таго, каб ездзіць у Беларусі на неразмытненым аўто.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?7

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць