Вайна2424

Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі»

Як стала вядома «Нашай Ніве», Полк імя Кастуся Каліноўскага пакінуў неадназначны блогер Павел Кулажанка — былы баец АМАП, які пераехаў у ЗША, а пасля адправіўся на вайну ва Украіну. Апошнія тыдні яго знаходжання ў Палку адзначыліся канфліктамі.

Павел Кулажанка далучыўся да беларускага добраахвотніцкага палка Каліноўскага — тады яшчэ батальёна — у сакавіку. Як чалавек з досведам працы ў сілавой структуры, ён быў прызначаны камандзірам роты, але, як сказалі «Нашай Ніве» два розныя байцы, прабыў на гэтай пасадзе вельмі кароткі час і мала чым адзначыўся. «Ён хацеў быць галоўным па палітычнай частцы, а вось ваяваць не хацеў — мякка кажучы, не імкнуўся «на перадок» і ні разу там не быў», — расказалі «Нашай Ніве» каліноўцы.

Гэта выклікала раздражненне камандавання і таварышаў. Як мінімум два разы ў Кулажанкі былі істотныя канфлікты з кіраўнікамі батальёнаў.

«Незадоўга да таго як Кулажанка пакінуў полк, «Вараг» — камандзір батальёна «Тэрор» — выбіў дзверы ў пакой Кулажанкі і павучыў яго жыццю», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з байцоў.

«Кулажанка казаў, што беларусам няма чаго рабіць на поўдні Украіны, і выступаў за тое, каб зняцца з пазіцый і ехаць прабіваць калідор у Беларусь. У ваенны час вы разумееце, як такія прапановы трэба трактаваць. Як мінімум, гэта дэзерцірства, як максімум — падбухторванне да калектыўнага самагубства з непрадказальнымі наступствамі. Сукупнасць фактараў прывялі да таго, што ён стаў непатрэбным», — сказаў яшчэ адзін баец.

Сам Кулажанка выдаліў акаўнт у Тэлеграме.

Знаёмыя з ім кажуць, што ён, імаверна, ужо пакінуў тэрыторыю Украіны і вярнуўся ў ЗША.

Полк Каліноўскага — самае шматлікае з беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў у складзе ўкраінскай арміі, якія ўтварыліся пасля нападу Расіі на Украіну. Ëн вырас вакол ідэйных беларусаў-добраахвотнікаў, якія ваявалі за незалежнасць Украіны з 2014 года. Полк «Пагоня», у аснове якога — былыя байцы беларускіх Сілаў спецыяльных аперацый — пакуль не такі шматлікі. 

Многія байцы Каліноўскага і «Пагоні» адкрыта кажуць, што іх мара — пасля вызвалення акупаваных украінскіх тэрыторый вызваліць і Беларусь. Аднак такі гіпатэтычны сцэнарый немагчымы без дапамогі Украіны і / ці Польшчы, што многім падаецца малаверагодным. 

Аўтарытэтнага былога камандзіра дэсантнай брыгады з Брэста Валерыя Сахашчыка звязваюць з «Пагоняй». Святлана Ціханоўская прызначыла яго сваім прадстаўніком па пытаннях бяспекі і абароны.

Нельга выключаць, што ўсе беларускія фармаванні з часам аб'яднаюцца пад адным камандаваннем.

«Гэта нармальна, што выпадковыя людзі адсейваюцца. І нават непазбежна. У лютым-сакавіку ў беларускія фармаванні прыйшлі людзі рознага роду. Касцяк разумее, што ў арміі і тым больш на вайне нельга без дысцыпліны і субардынацыі», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з каліноўцаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Хто такі былы амапавец Павел Кулажанка, які спрабуе стаць радыкальным палітычным лідарам?

Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай

Каментары24

  • Андрэй Заступнік
    14.08.2022
    Не супадзенне поглядаў не азначае, што ён дрэнны баец, а выйшаў, значыцца не гатовы пакуль паміраць за офісы, якія не дай Божа дарвуцца да ўлады. Зоймецца далей палітыкай і будзе больш карысны.
  • Ігар
    14.08.2022
    У якім самым пачатку вайны Кулажанка далучыўся да батальёна?!) Не пішыце глупствы) Больш чым праз месяц пасля пачатку вайны Кулажанка ў Кіеў прыехаў)
  • Беларус
    14.08.2022
    Ня больш чым месяц а менш чым месяц (дзесьці праз 2 тыдні), сцвярджэньне артыкулу (калі можна так назваць гэтую жаўтуху) больш праўдзівае чым вашае. І Паша ўсё правільна зрабіў, наша мэта дэакупаваць Беларусь, а паміраць за самапрызначаныя прамаскальскія офісы.

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Такое паўночнае ззянне назіралі ўчора ў Верхнядзвінскім раёне ФОТЫ

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы4

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць