Паведамленні пра ўдар УСУ па штабе «вагнераўцаў» у Папаснай з'явіліся ў нядзелю ў расійскіх тэлеграм-каналах. Апублікавана таксама фота разбурэнняў. У телеграм-каналах «ПВК Вагнера» пацвярджаюць ўдар.

Расійскія тэлеграм-каналы прызнаюць, што ракета комплексу HIMARS трапіла дакладна ў саматужнае бамбасховішча пад закінутым цагляным шматпавярховікам, дзе месціліся вагнераўцы. Там працягваецца разбор завалаў, апублікаванае фота з забітымі.

8 жніўня пра наведванне гэтага «штаба» напісаў расійскі ваенкар Сяргей Серада. Ён апублікаваў пост у тэлеграме, напісаўшы: «Прыехаў у Папасную, заехаў у штаб «ПВК Вагнер». Сустрэлі як роднага. Распавялі некалькі пацешных гісторый».

На адным з фотаў Серады фігураваў і сам Яўген Прыгожын, былы кухар Уладзіміра Пуціна, фармальны ўладальнік «ПВК Вагнера», якая насамрэч створаная пры Галоўным разведупраўленні Мінабароны Расіі.

На адным з фотаў была відаць таблічка з адрасам найбліжэйшага бамбасховішча — Міронаўская вуліца, 12. 

Інфармацыя аб прыездзе Вагнера на фронт спачатку выклікала энтузіязм у расійскіх СМІ.

Паведамленне ад 9 жніўня ў адным з расійскіх каналаў

Паведамленне ад 9 жніўня ў адным з расійскіх каналаў

Пакуль незразумела, хто з камандзіраў «Вагнера» загінуў пры ўдары.

Клас
95
Панылы сорам
3
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2