Літаратура44

Наста Кудасава: Любіцца менш, усё больш — ненавідзіцца

Паэтка Наста Кудасава выклала ў фэйсбуку новы верш, поўны гневу, суправадзіўшы яго радкамі: «Мару дажыць да моманту, калі ў маіх вершах болей ніколі не будзе словаў кшталту «сволачы», а любоў пераможа ўсё».

З кожнай сям’і па слязінцы дзіцячай і

ўсё — на бюджэт векавы набярэцца ім.

Сволачы! Колькі ж аплочана плачамі,

вырвана клешчамі, выбіта берцамі…

Колькі складацьмем даніну крывавую

нейкай нялюдскай, звыродлівай фізіцы?

Госпадзе, ведаеш, з гэтакай яваю

любіцца менш,

усё больш — ненавідзіцца.

Каментары4

  • ух
    25.08.2022
    Нянавісьць не натхняе на творчасьць. Значыць усё ж любіцца больш, чым ненавідзіцца.
  • Valadzimir
    27.08.2022
    На паэтычна-эмацыйнае пытаньне спадарыні Насты Кудасавай "Колькі складацьмем даніну...?" ёсьць празаічна-рэалістычны адказ, сфармуляваны амаль 2,5 тысячы год таму ў выдомым "крылатым  выказваньні"... "Vae victis"...
    " Vae victis (ˈwae̯ ˈwiktiːs, с лат. — «горе побеждённым») — латинское крылатое выражение, которое подразумевает, что условия всегда диктуют победители, а побеждённые должны быть готовы к любому трагическому повороту событий."
    Так што плаціць "даніну" ў розных формах беларусы яшчэ будуць столькі, сколькі захочацца пераможцу, а колькі гэта  - абсалютна невядома. Таму што ён - зусім не той, хто перамог у 2020-м, а той, хто перамог больш 200 гадоў таму... І за што праціўніка-пераможцу ненавідзець - за тое, што продкі беларусаў яму прайгралі? Мяркую, гэта бессэнсоўна. 
    Як здаецца, тут у "беларусаў" можа быць толькі два варыянты - альбо канчаткова зьмірыцца са сваёй доляй лузера, і рахмана, "па-халопску" і далей усё цярпець, альбо... паспрабаваць узяць рэванш. Гэтая ідэя, на першы погляд, недарэчная і нават абсурдная, і тым не меньш, на маю думку, такое зараз магчыма. Толькі, натуральна, не ў "сілавым варыянце" - вось гэта сапраўды абсурдна, - а ў духоўна-сэнсавым, ідэйным. І моцным пачаткам, як здаецца, тут было б... вяртаньне сваёй сапраўднай літоўскай гісторыі.
  • нн, дзе літаратура?
    29.08.2022
    Satan, вось я каторы дзень пытаюся учытацца у тое, што вы накропалі... і ўсё ніяк не дойдзе да мяне... ну не вяжуцца ў мяне вашыя словы з вашым вобразам... ну ніяк.
    і што з гэтым рабіць?

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс11

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве ўчора атруціліся некалькі дашкольнікаў

Амерыканец, які атрымаў прытулак у Беларусі, вярнуўся ў ЗША11

Што гарыць на базе Балтфлоту ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ6

Цнянскае вадасховішча стала дзіўнага колеру. Што здарылася?8

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя11

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс11

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць