У Мінску пачаўся суд над прэс-сакратаром А1 Мікалаем Брэдзелевым
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над 35-гадовым кіраўніком упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалаем Брэдзелевым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), паведамляе «Вясна».
Судзяць яго па змененым артыкуле за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання». У рэдакцыі ад 26 мая 2021 года гэтая фармулёўка адсутнічае. Цяпер — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці або дзейнасці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму».
За кратамі Мікалая ўтрымліваюць ужо дзявяты месяц — яго затрымалі 10 снежня мінулага года. Вядома, што сілавікі яго збівалі. Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася «пакаяннае відэа» з Мікалаем, дзе падамлялася, што ён нібыта «зліваў» нейкую інфармацыю Антону Матольку.
Падтрымаць Мікалая: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2.
Каментары