Грамадства77

Хакейнае «Дынама» даслала Лукашэнку на дзень нараджэння ліслівае віншаванне

Хакеісты і ўсе іншыя члены калектыва каманды дзякуюць Лукашэнку «за шматгадовую працу… на карысць нашай краіны, за тую ўвагу і падтрымку спорту, якую вы аказваеце». А далей малююць карціну, якая не мае асаблівага дачынення да рэчаіснасці.

Так, паводле аўтараў віншавання: «Хакей у нашай краіне з кожным годам квітнее, выхоўваючы хакеістаў сусветнага класа, якія выступаюць у лепшых лігах планеты. Кожны год «Дынама» радуе дзясяткі тысяч заўзятараў сваёй відовішчнай гульнёй па ўсёй краіне».

Акрамя таго, яны «ўпэўненыя, што не толькі «Дынама», але і зборная Беларусі яшчэ гучна заявіць пра сябе на сусветных першынствах, як па-сапраўднаму хакейная дзяржава топ-узроўню».

На фоне таго, што менавіта дзякуючы палітыцы Лукашэнкі ў апошнія гады беларускі хакей апынуўся ў сусветнай ізаляцыі, а зборная мае магчымасць гуляць хіба толькі з такімі ж ізгоямі — расіянамі, гэтыя словы гучаць дзіўнавата. Прытым пакуль што нішто не сведчыць, што найбліжэйшым часам нешта пазітыўна зменіцца. Крыху больш за тыдзень таму кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе (ІІХФ) афіцыйна пацвердзіла, што новы сезон хакеісты Расіі і Беларусі таксама правядуць у сусветным бане. І што калі нічога не зменіцца, «мы будзем рабіць гэта з году ў год». 

Чытайце таксама:

Беларускі хакей па-ранейшаму будзе адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай ІІХФ

Каментары7

  • Nord
    30.08.2022
    вылізванне пятай кропкі нязменнага. Паўночная Карэя 2.0
  • Абу
    30.08.2022
    У Беларусі вынайшаны новы від спорту - хуткаснае лізанне з шайбай.
  • Сава
    30.08.2022
    Хоть бы кубок Гагарина пообещали в следующем сезоне))) Или шайбу с отпечатками зубов членов команды подарили, как завещал играть лучший хоккеист страны

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць