Грамадства44

Міністр адукацыі паабяцаў, што праз тры гады заробкі настаўнікаў будуць вышэйшыя за сярэднія па краіне

Да 2025 года заробкі педагогаў будуць складаць 106% ад сярэдняй па краіне. Такія планы агучыў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1».

Па выніку першага паўгоддзя сярэдняя заработная плата настаўнікаў у Беларусі да сярэдняй рэспубліканскай склала 89%. Аднак Андрэй Іванец падкрэсліў, што бачная станоўчая дынаміка і ёсць надзея, што паказчыкі будуць выкананыя.

— З 1 верасня ўстаноўлена павышэнне заработнай платы нашым выхавальнікам ва ўстановах дашкольнай адукацыі, памочнікам выхавальнікаў. Гэта вельмі важна, таму што адукацыя пачынаецца з дзіцячага садка. З 1 студзеня 2022 года ўведзена надбаўка за класнае кіраўніцтва ў памеры адной базавай велічыні. Гэта досыць адчувальная дабаўка да зарплаты, але цалкам справядлівая, таму што класны кіраўнік мае вельмі сур'ёзныя дадатковыя функцыі, — сказаў Андрэй Іванец.

Таксама міністр заявіў, што беларусам чужыя еўрапейскія каштоўнасці.

«Сёлета Міністэрствам адукацыі не рэкамендавана ніякага гендарнага курсу. Намі распрацавана шэсць факультатываў для вучняў розных класаў па сямейных каштоўнасцях, якія заснаваныя на традыцыйнай культуры, традыцыйных каштоўнасцях беларускага народа. Бо не проста так мы ў Канстытуцыі замацавалі ўжо тое, што шлюб — гэта саюз мужчыны і жанчыны. У гэтай сувязі міністэрства адукацыі будзе вельмі жорстка кантраляваць і каардынаваць работу па сямейным выхаванні. Таму, што нам чужая еўрапейская ідэалогія, чужыя еўрапейскія каштоўнасці, і мы проста не маем права дапусціць таго, каб яны ўсякім чынам пратачыліся ў розумы нашай моладзі, — сказаў Іванец.

Міністр адукацыі ўпэўнены, што прынятыя яго ведамствам меры не дазволяць «еўрапейскім каштоўнасцям» нейкім чынам трапіць «і ў беларускую сістэму адукацыі, і ў грамадства ў цэлым».

Каментары4

  • Праўда
    05.09.2022
    Бясплатную прашу гэтым здраднікам дяржавы! Здраднікі не чаму карыснаму не змогуць навучыць-толькі здраджваць і пісаць ананімачкі!!!
  • Сашка
    05.09.2022
    Ён можа паабяцаць і на Марс высадзіцца- усё адно здзяйсняць не трэба і адказнасці за свае словы ніякай
  • SHOS
    05.09.2022
    Свежо предание, а верится с трудом...
    П...ть - не мешки ворочать

    Объясните ему, что сама по себе зп для учителей не нарисуется. Поверю только в то, что у остальных она свалится на столько, что у учителей будет и выше.
    Пока на гос аппарат, который надо разогнать к чертям собачьим, тратится в районе то ли 70, то ли 80 процентов бюджета - будет полный абсурд в жизни государства. Медицина, наука, образование финансируются по остаточному принципу. Тогда как в нормальных странах это главные статьи расходов. 
    Давеча был в польской школе, в которой есть проблемы оттока кадров и так далее. Так вот нам бы их школы, мать их! А знаешь, чиновник, в чём отличие? А в том, что учителя бастуют, требуют, проблемы выносятся на открытое обсуждение. Как результат готовится ряд пакетов для польской школы, колледжей, университетов.

    Продолжайте жить в своей параллельной реальности.

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах4

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Усе навіны →
Усе навіны

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

Паляшук спрабаваў завесці самаробны трактар з дапамогай іншага самаробнага трактара і перакуліў яго на сябе

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі12

У Мінску кватэра з такім высокім парадкавым нумарам усяго адна. І яна прадаецца6

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі2

«Іх шукае міліцыя». У Мінску на стэндах з’явіліся фоты Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка17

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад18

У Мінску з'явілася вуліца маршала Баграмяна2

Двое пенсіянераў патанулі ў Мінску ў ванных за дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах4

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Галоўнае
Усе навіны →