Здарэнні33

Тэлефонным махлярам удалося выманіць у беларускіх пенсіянераў больш за 4 мільёны даляраў

Хвалю махлярстваў у дачыненні да пажылых людзей, учыненых пад падставай аказання дапамогі сваякам, якія нібыта патрапілі ў ДТЗ, удалося збіць. Але з сярэдзіны сакавіка, калі ў Беларусі было зафіксавана першае паведамленне пра такое злачынства, ашуканцы выманілі ў беларускіх пенсіянераў больш за 4 мільёны даляраў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Дзмітрый Бурдзюк.

«На сённяшні момант следчымі ўзбуджана ўжо 592 крымінальныя справы, з іх у 463 выпадках падазраваныя ўстаноўленыя. Пры гэтым агульная сума нанесенай шкоды грамадзянам перавысіла чатыры мільёны даляраў ЗША!», — расказаў міліцэйскі чыноўнік.

Па ягоных словах, «на вуду махляроў часцей за ўсё трапляюцца жанчыны ва ўзросце ад 60 гадоў і старэй». «Напрыклад, у Мінску з больш чым 400 пацярпелых толькі 43 — гэта прадстаўнікі моцнага полу», — адзначыў ён.

Што тычыцца кур'ераў, то імі часцей за ўсё становяцца людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў без пэўнага роду заняткаў. Самаму малодшаму з іх 15 гадоў, найстарэйшаму — 56. Сярод затрыманых сёлета 179 чалавек — 12 грамадзян Расійскай Федэрацыі, 14 непаўналетніх, 13 жанчын. Больш за чвэрць гэтых людзей раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Сутнасць злачыннай схемы — у тым, што чалавеку тэлефануюць і паведамляюць, што з ягоным блізкім сваяком здарылася нешта кепскае, найчасцей буйное ДТЗ. І каб яго ўратаваць, трэба тэрмінова вялікая сума грошай, якую ахвяры махлярства прапануецца неадкладна выдаць кур'еру, які хутка прыязджае. Пасля атрыманыя грошы хутка пераводзяць за мяжу, і нават затрыманне кур'ера не дае магчымасць іх вярнуць, бо ён паспявае іх перадаць іншым людзям.

Каментары3

  • Satan
    16.09.2022
    @з сярэдзіны сакавіка@
    Рилли??? Этому разводу уже лет под 10, кажется. Ну, пять так точно.
  • счётчик Гейгера
    16.09.2022
     А куда смотрит пАВЛИЧЕНКО со своим сынком ? Или только фюрера охраняет от возмездия Белорусского Народа.
  • Максим Дизайнер
    16.09.2022
    Бедные!Бедные и голодные беларусики!

Цяпер чытаюць

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка марыянеткавай Паўднёвай Асеціі перавялі на пасаду дарадцы Пуціна1

«У нас усё спакойна». Беларускі санаторый у Крыме не папярэджвае гасцей пра небяспеку2

Ілля Андрэеў: Стараюся бачыць магчымасці, якія дала нам вымушаная эміграцыя

Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал4

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол1

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына3

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць