Здарэнні

У Петрыкаўскім раёне 15‑гадовая школьніца забіла бацьку

А ў Старадарожскім маладая жанчына і двое яе дзяцей загінулі ў выніку пажару.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, трагедыя адбылася 27 верасня ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.

У гэты дзень у сваім доме з нажавым раненнем знойдзены труп беспрацоўнага мужчыны 1964 года нараджэння. Згодна з папярэднім заключэннем экспертызы, смерць наступіла ад пранікальнага колата‑рэзанага ранення сцягна і страты крыві. Устаноўлена, што 27 верасня ў 16.00 15‑гадовая дзяўчына, вучаніца 9‑га класа Ляскавіцкай сярэдняй школы, падчас сваркі з бацькам кінула ў яго нажом і параніла. 27 верасня распачатая справа па арт. 147 КК (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што выклікала смерць).

У Гомельскай вобласці за апошнія два гады гэта не першы выпадак забойства падлеткамі сваіх бацькоў. У 2008 годзе ў Светлагорскім раёне 21‑гадовы хлопец і яго 15‑гадовая сястра забілі бацьку, у студзені 2009 года ў Буда‑Кашалёўскім.

***

У выніку пажару ў вёсцы Залужжа Старадарожскага раёна Мінскай вобласці загінула жанчына і двое яе дзяцей.

Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, выклік паступіў у 2.49 ночы ў панядзелак, 28 верасня. «Пажарных выклікалі мясцовыя жыхары, якія паведамілі, што гарыць ужо дах дома. Падраздзяленне ратавальнікаў прыбыло на месца праз пяць хвілін. Аднак за гэты час агнём быў ахоплены ўвесь дом, і зрабіць было практычна нічога немагчыма», — адзначыў Навіцкі.

З дома выбраўся толькі гаспадар.

«Аднак ён знаходзіўся ў шокавым стане, і не змог патлумачыць, ці ёсць у доме людзі, і дзе яны знаходзяцца.
У выніку ў агні загінула жанчына 1986 года нараджэння і двое яе дзяцей ва ўзросце пяці і аднаго года», — сказаў Навіцкі.

Паводле яго слоў, у гэты момант разглядаюцца дзве версіі ўзгарання: парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення (перапальванне печы) або кароткае замыканне ў электрасетцы.

Навіцкі таксама адзначыў, што дом не быў абсталяваны пажарнай сігналізацыяй.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда23

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Сацсеткі абмяркоўваюць выступ Джасціна Бібера на фестывалі, за які яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў. Што там такога?1

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ5

«Гары ў пекле, гніда!» Як Саладуха хадзіў скардзіцца ў КДБ на народную любоў7

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні20

Уласніка мануфактуры «Наш алей» знайшлі жывым1

«Разбярыцеся і пасадзіце. І міністра туды». Лукашэнка даў разнос сваім прызначэнцам за спляжаныя ўгнаенні7

У Расіі скончыў жыццё самагубствам палітзняволены мастак2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда23

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць