Культура44

Паланскі: драма даўжынёю ў жыццё

Уладальнік «Пальмавай галіны», «Оскара» і «Залатога льва» перажыў гета, смерць маці ў канцлагеры Асвенцім, крывавае забойства жонкі рэлігійным маньякам, а таксама спрэчнае абвінавачванне ў згвалтаванні.

«Кіно павінна прымусіць вас забыць, што вы сядзіце ў кінатэатры», — сказаў колісь Раман Паланскі. І праўда: яго стужкі драматычныя, поўныя нечаканых вынаходак, якія зачароўваюць. Аднак жыццё рэжысёра выяўляецца яшчэ драматычнейшым за ўсе ўзвівы кінематаграфічных сюжэтаў. Уладальнік «Пальмавай галіны», «Оскара» і «Залатога льва» перажыў гета, смерць маці ў канцлагеры Асвенцім, крывавае забойства жонкі рэлігійным маньякам, а таксама спрэчнае абвінавачванне ў згвалтаванні.

Раман Паланскі пачынаў як актор: першы фільм у аўтара «Пана Тадэвуша» Анджэя Вайды, фільм «Пакаленне» (1955). Потым рэжысёрскія курсы ў Гданьску. У 1962 годзе на Радзіме ў Польшчы здымае свой першы поўнаметражны фільм, трымценнік «Нож у вадзе», які атрымаў «Оскара» як найлепшая замежная стужка.

У 1968 г. Паланскі здымае жахалку пра ахвяраў сатанінскага культу «Дзіця Размары». Не паспеўшы спажыць першую славу ў Галівудзе, у 1969 годзе Паланскі даведваецца, што яго жонку і трох сяброў забілі члены рэлігійнай секты, якой верхаводзіў Чарльз Мэнсан.
Пасля смерці жонкі Паланскі з’язджае ў Еўропу. Трагедыя моцна паўплывала на далейшую творчасць рэжысёра, што ўвасобілася ў такіх стужках, як «Макбет» (1971), працяг «Дзіця Размары» «Жыхар» (1976), а таксама ў драме пра садамазахісцкія адносіны «Горкая поўня» (1992).

На гэтым злыбеды рэжысёра не скончыліся.

У 1977 годзе яго асудзілі за згвалтаванне 13‑гадовай дзяўчыны ў доме, які належаў Джэку Нікалсану. Паланскі часткова прызнаў віну, але неўзабаве ўцёк з ЗША ў Брытанію, а потым, каб пазбегнуць высылкі, у Францыю.
Адбываецца доўгі перапынак у кар’еры. У 1999 годзе Раман Паланскі здымае містычны трылер «Дзявятая брама», у якой галоўную ролю грае Джоні Дэп.

Пры канцы 90‑х Паланскі звяртаецца да блізкай яму тэмы Галакосту. У выніку ён выкарыстаў у якасці літаратурнай асновы не ўласныя ўспаміны, а аповед Уладыслава Шпільмана, таленавітага польскага піяніста, што перажыў жахі Варшаўскага гета, і якога выратаваў нямецкі афіцэр. «Піяніст» здабыў «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафэсту, а актор, які граў галоўную ролю, Эдрыен Броўдзі, зрабіўся самым маладым уладальнікам «Оскара» за найлепшую мужчынскую ролю.

У верасні 2009 года Паланскі прыбыў у Швейцарыю, каб атрымаць рэжысёрскую ўзнагароду. 26 верасня арганізатары кінафэста ў Цюрыху паведамілі прэсе, што рэжысёр быў арыштаваны па ордэры, датаваным 1978 годам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля ДТЗ пасажырка выйшла з разбітай машыны, і яе насмерць збіў мікрааўтобус4

У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе25

Ілан Маск назваў Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам»27

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў9

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла23

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць