У Мінску аўтамабілістам сёння можна бясплатна карыстацца грамадскім транспартам
Сёння праходзіць сусветны Дзень без аўтамабіля.
Мінскія кіроўцы змогуць бясплатна скарыстацца сёння грамадскім транспартам, паказаўшы пасведчанне кіроўцы і дакументы на аўтамабіль.
Акрамя таго, сёння дзейнічаюць зніжкі на шэрынг веласіпедаў і электрасамакатаў па промакодзе BezAvto.
Каментары