Вайна88

На Данбасе загінуў расійскі крымінальны аўтарытэт

Расійскія СМІ паведамляюць, што на Данбасе загінуў лідар арганізаванай злачыннай групоўкі «Кускоўскія» Ігар Куск. Да лета гэтага года ён адбываў у калоніі строгага рэжыму 23-гадовы тэрмін зняволення. 

Сёння крымінальнага аўтарытэта, якога асудзілі ў 2015 годзе на 23 гады за забойствы і іншыя асабліва цяжкія злачынствы, пахавалі на радзіме пад Ніжнякамскам у Татарстане на Алеі Славы гарадскіх могілак.

Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ — «Бизнес Онлайн» і «Реальное время».

Па словах удавы злачынца, Куск пайшоў на фронт 25 ліпеня і служыў у шэрагах «ПВК Вагнера» ў раёне Бахмута.

Самае гучнае злачынства, здзейсненае АЗГ «Кускоўскія», — забойства ў Казані ў 2004 годзе гендырэктара кампаніі «Татсантэхмантаж» Барыса Ваймана, заслужанага будаўніка Татарстана.

Каментары8

  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    23.09.2022
    Сьмерць не глядзіць, аўтарытэт ты крымінальны, ці звычайны чалавек. А на самой справе, ён забойца, і вырашыў успомніць, стаў акупантам. Сьмерць прыбрала да сябе.
  • счётчик Гейгера
    23.09.2022
    на 23 гады за забойствы і іншыя асабліва цяжкія злачынствы, пахавалі на
    радзіме пад Ніжнякамскам у Татарстане на Алеі Славы гарадскіх могілак.

    ФИНИШ ! ДИКАЯ СТРАНА РОССИЯ ! И куда бнл.фюрер нас тянет.
  • Слава Украiне!
    23.09.2022
    ВСУ выканалi прысуд забойцу.

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю3

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць