Свет11

Амерыканскае пасольства ў Маскве заклікала грамадзян ЗША неадкладна пакінуць Расію

Амерыканскае пасольства, як напярэдадні і іншыя краіны Захаду, заклікала сваіх грамадзян з'ехаць з Расіі. 

«Грамадзяне ЗША павінны адмовіцца ад паездак у Расію, а тыя, хто пражывае або падарожнічае цяпер у Расіі, павінны неадкладна пакінуць краіну, пакуль застаюцца абмежаваныя магчымасці для выезду на прыватнай аснове», — гаворыцца ў паведамленні.

Амерыканскія дыпламаты выказалі асцярогу, што расійскія ўлады могуць не прызнаваць падвойнае грамадзянства Расіі і ЗША і адмовіць такім людзям у доступе да консульскай дапамогі ЗША, перашкодзіць іх выезду з Расіі і заклікаць на вайсковую службу.

«Нагадваем грамадзянам ЗША, што права на мірныя сходы і свабоду слова ў Расіі не гарантуецца. Пазбягайце любых палітычных ці сацыяльных пратэстаў і не фатаграфуйце супрацоўнікаў праваахоўных органаў на гэтых мерапрыемствах. Расійскія ўлады арыштоўвалі грамадзян ЗША, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыях», — папярэдзілі ў амбасадзе.

Учора Балгарыя, Польшча і Эстонія пра тое ж папрасілі сваіх грамадзян. МЗС Балгарыі, напрыклад, прасіла зрабіць гэта, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сродкі перамяшчэння ў сувязі са складанай абстаноўкай.Тым, хто застаецца, параілі «праяўляць павышаную пільнасць, пазбягаць месцаў масавага збору людзей і ўважліва адсочваць развіццё сітуацыі».

Краіны Захаду, відавочна, пачынаюць непакоіцца за бяспеку сваіх грамадзян у Расіі. 

Каментары1

  • Sergio
    28.09.2022
    Да че там неясного. Ожидается что слетевшее с катушек его бункерное величество отдаст таки приказ о применении ЯО. И после этого последует немедленный ответ американцев по объектам на территории РФ.

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко58

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць