Спорт

Галоўны трэнер БАТЭ: Мы з нецярпеннем чакаем матчу з «Эвертанам»

Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі 30 верасня выказаў спадзяванне, што нягледзячы на халоднае надвор'е трыбуны стадыёна «Дынама» будуць запоўненыя.

Да матчу мы рыхтуемся з добрым настроем, у нас ёсць мабільная выйгрышная серыя ў нацыянальным першынстве. І мы з нецярпеннем чакаем пачатку матчу з «Эвертанам».

Пра гэта галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 30 верасня.

«Мы дастаткова маем інфармацыі пра суперніка. Так, трэнер Вадзім Скрыпчанка наведаў суботні матч «Эвертана» з «Портсмутам», — сказаў галоўны трэнер БАТЭ. Спадар Ганчарэнка назваў ліверпульскую каманду моцнай і сілавой, што, у адрозненне ад «Бенфікі», здольная якасна гуляць доўгі пас.

Галоўны трэнер зноў выказаў шкадаванне, што беларускія СМІ па-ранейшаму больш надаюць увагі супернікам, чым барысаўскаму клубу, хоць гэта і можна зразумець. З іншага боку

«У Еўропе як не было інтарэсу да нашай каманды, так і няма».

«Я хачу, каб як мага больш інфармацыі было пра беларускіх футбалістаў. Я упэўнены, што наш Сяргей Крывец куды цікавейшы, чым [гулец «Эвертана] Дзініяр Білялетдзінаў».

Сяргей Крывец, што браў удзел у прэс‑канферэнцыі, адзначыў, што ў мінулым сезоне, калі БАТЭ стартаваў у Лізе чэмпіёнаў, усё было ў першы раз. «Цяпер каманда мае пэўны досвед, цяпер мы больш спакойна ставімся да суперніка».

Сяргей Крывец зазначыў, што хоча забіць паболей мячоў, прычым любому суперніку, а задача БАТЭ выйсці ў наступны раўнд Лігі Еўропы.

Віктар Ганчарэнка, рэзюмуючы вынікі прэс‑канферэнцыі, падкрэсліў, што вельмі важна, каб як мага болей людзей прыйшло на стадыён:

«Хацелася б, каб беларускія футбалісты выступалі пры поўных трыбунах».

***

Матч 2‑га туру групавога турніру футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ - «Эвертан» пройдзе 1 кастрычніка (чацвер) на мінскім стадыёне «Дынама». Пачатак а 20‑й.

Прагноз надвор'я на вечар чацвярга не надта суцяшальны. Да пахаладання дадасца пахмурнае надвор'е, увечары пойдзе дождж. Чакаецца +6-8 градусаў цяпла.

Віктар Ганчарэнка на пытанне пра кепскае надвор'е парыраваў: «Мы звыклыя да ўсяго, нават да снегу».

***

У першым туры групавога турніру. 17 верасня, БАТЭ прайграла ў гасцях «Бенфіцы» з лікам 0:2, а «Эвертан» разграміў у Ліверпулі афінскі АЕК — 4:0.

Становішча ў нашай групе такое: Эвертан, Бенфіка - 3, БАТЭ, АЕК - 0.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро16

На Камароўцы прадаецца саджанец за 350 рублёў. Што з яго можа вырасці?3

На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла10

Візіт Карла III у ЗША скончыўся. Трамп назваў яго найвялікшым каралём і адмяніў пошліны на шатландскі віскі3

УСУ чацвёрты раз атакавалі Туапсэ, гарыць марскі тэрмінал5

Былая лідарка М'янмы Аун Сан Су Чжы пераведзена пад хатні арышт, заявілі вайскоўцы

Гэтыя адкрыцці могуць стаць сапраўды прарыўнымі ў дасягненні даўгалецця10

Падало ў адстаўку міжнароднае журы Венецыянскага біенале. Гэта звязана з допускам на яго Расіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць