Усяго патроху33

Праз тры гады пасля адкрыцця навукоўцы дабраліся да самага высокага дрэва Амазоніі

Праз тры гады пасля адкрыцця, зрабіўшы перад тым чатыры няўдалыя экспедыцыі, навукоўцы нарэшце дабраліся да самага высокага дрэва Амазоніі. Ім давялося два тыдні прабірацца праз густыя джунглі па гарыстай мясцовасці, піша ABC News.

Самае высокае дрэва Амазоніі знаходзіцца ў запаведніку ракі Іратапуру на поўначы Бразіліі. Вышыня расліны — 88,5 метра, а дыяметр — амаль дзесяць метраў. Яна адносіцца да віду Dinizia excelsa. З-за чырвона-бурага адцення драўніны яго называюць «чырвоны анёл».

Навукоўцы выявілі дрэва ў 2019 годзе падчас аналізу паказчыкаў ліда́ра на борце самалёта, які аблятаў джунглі. Практычна адразу ж да Dinizia excelsa адправілі першую экспедыцыю. Але ў каманды эколагаў, гідаў і навукоўцаў не хапіла сілаў і запасаў харчавання — праз дзесяць дзён група вярнулася назад.

Яшчэ тром экспедыцыям удалося дабрацца да іншых гіганцкіх дрэў, сярод якіх самы высокі бразільскі арэх Амазоніі вышынёй 66 метраў. А вось Dinizia excelsa змаглі знайсці толькі ў верасні 2022 года ў ходзе пятай экспедыцыі.

Каманда з 19 чалавек прайшла 250 кіламетраў на лодцы па рачных парогах, затым 20 кіламетраў пешшу па горных джунглях. Даследчыкі сабралі каля дрэва лісце, глебу і іншыя ўзоры. Яны дапамогуць вызначыць узрост гіганцкай расліны. Папярэдне ёй 400-600 гадоў.

Самым высокім дрэвам у свеце лічыцца секвоя вечназялёная па мянушцы Гіперыён, якая расце ў нацпарку Рэдвуд на поўначы Каліфорніі. Яе вышыня — каля 116 метраў.

Каментары3

  • Натура
    18.10.2022
    Дзе няма чалавека - там і дрэвы стагоддзямі растуць
  • Ага
    18.10.2022
    Дабраліся, няма спакою, ні рыбе, ні дрэву. Пілуйце яго на ДНК ! бо трэба ж вывучаць...
  • макака
    18.10.2022
    звар'яцець. аказваецца ёсць яшчэ месцы, куды не ступала нага вучонага. і не ўсе лясы яшчэ вырубілі ў Амазоніі
    бо няможна без слёз глядзець, што каланізатары-цывілізатары рабілі некалі з секвояй

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць18

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць18

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць