Свет66

Чаму Ліз Трас так хутка сышла?

Ліз Трас сышла ў адстаўку праз 6 тыдняў пасля прызначэння. Гэта антырэкорд знаходжання на пасадзе брытанскага прэм'ера. Яе адстаўка адбылася пасля парушэння партыйнай дысцыпліны і адзінства, выкліканага сыходам міністра ўнутраных спраў Суэлы Браверман, а таксама эканамічнага хаосу ў каралеўстве.

Ліз Трас сутыкнулася з масавай незадаволенасцю з боку сваіх аднапартыйцаў па некалькіх пытаннях.

У прыватнасці, партыя абяцала скараціць міграцыю ў Брытанію, але Трас фактычна адмовілася выконваць абавязацельства. Трас адхіліла Суэлу Брэверман з пасады міністра ўнутраных спраў за тое, што яна адстойвала абяцанне Кансерватыўнай партыі скараціць агульную міграцыю.

Больш за 20 дэпутатаў-кансерватараў публічна крытыкавалі Ліз Трас, прычым 13 публічна заклікалі прэм'ер-міністра сысці ў адстаўку.

Крытыкавалі Трас і за правальную эканамічную палітыку.

Прызначаны Трас міністр фінансаў Квасі Квартэнг у верасні абвясціў аб новым бюджэце, які прадугледжвае самае вялікае скарачэнне падаткаў за паўстагоддзя. Такім чынам яна хацела стымуляваць эканамічны рост. Рашэнне выклікала падзенне фунта да рэкордна нізкага ўзроўню і крытыку з боку МВФ.

План на фоне энергетычнага крызісу аказаўся нерэалістычным.

Папулярнасць Трас істотна упала, выбаршчыкі былі занепакоеныя магчымым эканамічным хаосам у краіне. Банку Англіі давялося ўмяшацца, каб стабілізаваць рынак дзяржаўнай запазычанасці і аднавіць давер.

Хаця Трас і звольніла Квартэнга, палітычны хаос толькі павялічыўся наступныя дні на фоне міжпартыйнай барацьбы. Урэшце рэшт прадстаўнікі кансерватараў вырашылі, што ў іх няма іншага выбару, акрамя як прымусіць Трас сысці.

Яна мела самы нізкі рэйтынг сярод прэм'ер-міністраў з пачатку 1990-х гадоў і стала вельмі непапулярнай нават сярод кансерватараў. Многія заканадаўцы-кансерватары палічылі, што ў іх няма шанцаў выйграць выбары ў 2024 годзе з Трас на чале.

Рэпутацыя Вялікабрытаніі ў галіне эканомікі таксама пацярпела крах.

Пераемнік Трас цяпер павінен пераадолець палітычны крызіс і эканамічную турбулентнасць, а Брытанія мае справу са стагфляцыяй — спалучэннем павольнага росту і высокай інфляцыі.

Сярод цяперашніх фаварытаў на пасаду прэм'ера — былы канцлер казначэйства Рышы Сунак і міністр Пені Мордаўнт.

Адметна, што Сунак (які раней таксама быў сярод фаварыстаў на выбарах кіраўніка кансерватараў) раней папярэджваў, што план Трас выкліча эканамічны хаос.

Каментары6

  • хх
    20.10.2022
    чаму Ліз Трас так хутка сышла з трасы?)
  • Глобус
    20.10.2022
    Проходит усиленный курс географии, потом вернётся.
  • каралева трас
    20.10.2022
    пеший эротический тур?

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць