Здарэнні33

Яшчэ адзін беларус захацеў дапамагчы міліцыі і ўляцеў на грошы

Пачалося з таго, што 57-гадоваму жыхару Маладзечна ў месенджар патэлефанаваў ілжэсупрацоўнік аднаго з «банкаў», які пацікавіўся ў маладзечанца, ці не губляў той сваю банкаўскую картку і пашпарт, бо на яго імя аформлены крэдыт. Мужчына адказаў, што ніякіх крэдытаў ён не браў. Але непрыемнасці пасля таго для яго толькі пачаліся, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама. 

Атрымаўшы ад мужчыны адмоўны адказ, суразмоўца растлумачыў, што да гэтага можа мець дачыненне нядобрасумленны супрацоўнік банка і пераключыў пацярпелага на нібыта прадстаўніка праваахоўных органаў, які папрасіў паўдзельнічаць у «спецаперацыі».

Маладзечанец павёўся на выкрутасы аферыстаў і выканаў усё, што ад яго патрабавалі зламыснікі.

Каб закрыць заяўку, мужчыну сказалі звярнуцца ў іншыя банкі і самому аформіць крэдыты. У адным з банкаў Маладзечна ён аформіў крэдыт на 8300 рублёў. Затым, прытрымліваючыся «інструкцыі», адправіўся ў іншую фінансавую ўстанову, дзе яму выдалі крэдыт на 9600 рублёў.

Пасля чаго па парадзе лжэбанкіраў ён усталяваў на мабільны тэлефон дадатак AnyDesk, які дазволіў зламыснікам атрымаць выдалены доступ да смартфона і спісаць з карт-рахунку грошы ў памеры 5850 рублёў. Агулам зламыснікі спісалі з рахунку маладзечанца 23750 рублёў.

Следчымі заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 212 КК РБ («Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі»).

Раней паведамлялася пра падобную сітуацыў ў Пінску, дзе мясцовы выкладчык такім самым чынам страціў 52 850 рублёў.

Чытайце таксама:

Выкладчык з Пінска паўдзельнічаў у «міліцэйскай спецаперацыі», і гэта яму выйшла бокам

Каментары3

  • Тэкля
    25.10.2022
    Бог розуму не даў
  • Павел
    26.10.2022
    Феерический долбо**.
  • Укурылли
    27.10.2022
    Не понимаю, почему у дураков на счетах не один десяток тысяч. Теперь, конечно, по нолям, но ведь эти (дураки) не последние.

Цяпер чытаюць

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы6

Трамп частаваў украінскую дэлегацыю падчас перамоў тортам, названым у свой гонар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць