Кіно11

Што паглядзець. «Кабінет рэдкасцяў» Гільерма дэль Тора — проста выдатны фільм жахаў

Кіно, пра якое мы раскажам вам сёння, ледзьве не ідэальна падыходзіць да змрочных лістападаўскіх вечароў. Якасны фільм жахаў ад прызнанага майстра гэтага жанра з гісторыямі, ад якіх сапраўды стыне кроў — што яшчэ трэба?

Фота: кадр з трэйлера

Быць фанатам рэжысёра Гільерма дэль Тора насамрэч дужа бяспечна, бо што б ён ні ствараў, яго творчасць — нібыта бясконцая крыніца асалоды. Пару тыдняў таму дэль Тора парадаваў гледачоў чарговай перлінай — «Кабінетам рэдкасцяў» (Cabinet of Curiosities) ад Netflix, серыялам з васьмі частак, які настолькі ж элегантны, наколькі і гратэскны, піша Guardian.

Відавочна, у любым серыяле бываюць свае хібы, але ж у «Кабінеце рэдкасцяў» усе часткі вартыя ўвагі. Дэль Тора напісаў сцэнарый для дзвюх серый, але курыраваў стварэнне ўсіх васьмі і сабраў восем рэжысёраў, каб зняць самадастатковыя серыі-кашмары. Ён з’яўляецца ў пачатку кожнай з іх — злавесная постаць з цвёрдым выразам твару без усмешкі. Ля яго стаіць сапраўдная шафа-кабінет — прыгожая драўляная канструкцыя, якая нагадвае шматпавярховы асабняк, яго змест вар’іруецца ад ключоў да костак і рагоў адзінарога. Кабінет дэль Тора — месца, дзе ганарыстасць вядзе ў пекла, а жорсткасць вяртаецца ў дзесяціразовым памеры.

Усё пачынаецца з «Лота 36», серыі, якую зняў Гільерма Навара — некалі ён атрымаў «Оскара» як аператар найлепшай стужкі дэль Тора, «Лабірынта Пана». Падобныя элементы фашызму і фантазіі ёсць і ў «Лоце 36», дзе нам расказваюць пра ваеннага ветэрана, якога павольна праглынаюць размовы ўльтраправых. Увесь час ён хаваецца ад пераследу інкасатараў і прадае змесціва закінутых складоў, а ў яго душы сумяшчаюцца горыч і эгаізм фашысцкага прамывання мазгоў і некалькі драбнічак чалавечнасці.

Потым ідзе самая напружаная гісторыя ў серыяле — «Могілкавыя пацукі» ад рэжысёра Вінчэнца Наталі, аўтара культавага класічнага кашмару ў стылі Кафкі «Куб». Сюжэт, узяты з апавядання Генры Катнэра, просты: рабаўнік магіл выкопвае труп багацея, а потым бачыць, як яго цягне зграя пацукоў. Рабаўнік не палохаецца і пераследуе шкоднікаў па цёмных і заблытаных тунэлях, дзе выяўляе нешта значна больш горшае.

Але, напэўна, самая фантастычная з усіх серый — «Прагляд» ад Панаса Касматаса, рэжысёра фільма жахаў «Мэндзі» з Нікаласам Кейджам. Гэта гісторыя пра паездку пад наркотыкамі, якая пайшла не па плане, і абапіраецца яна на дэманічную фігуру, нібыта вырваную з клуба прыхільнікаў дэль Тора.

На працягу ўсяго серыяла яго тон змяняецца, але ён заўсёды застаецца звязаны са стылем дэль Тора. Магчыма, самае значнае адхіленне ад яго мы бачым у найменш страшнай, але найбольш запамінальнай серыі. У «Шэпце» нам прадстаўляюць смутны аповед пра пару арнітолагаў, што з’ехалі ў адасоблены дом, каб вывучаць міграцыю птушак і акрыяць ад жудаснай страты.

«Шэпт» добра ўвасабляе ў сабе тое, што робіць «Кабінет рэдкасцяў» такім выдатным. Гэты серыял дазваляе кінематаграфістам чэрпаць натхненне ў майстра і не прыгнятаць уласны дух, што ў выніку дае дэль Тора мноства цудоўна непрыемных гісторый, якія ён можа прадставіць гледачам.

Рэйтынг на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,5/10

Rotten Tomatoes — 92% (крытыкі), 75% (гледачы)

Чытайце таксама:

Пра скандынаўскія фільмы, полацкія сыркі, дом і паслядоўнасць. Гутарка з дырэктаркай найбуйнейшага беларускага незалежнага кінафестывалю

10 «страшных» фільмаў для людзей, якія не любяць жахі

Што паглядзець. «Аляска Дэйлі» (Alaska Daily) — таямнічая гісторыя з лаўрэаткай «Оскара»

Каментары1

  • Žax
    06.11.2022
    Мне і ў жыцці пакуль што жахаў хапае. Сапраўдных, пасьля якіх яшчэ месяцамі накрывае

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу11

У дзень нараджэння Адэсы Расія масіравана атакавала горад1

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі17

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі1

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць