Грамадства22

Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся адразу 244-ма прозвішчамі

МУС 4 лістапада папоўніў «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці» — спіс абнавіўся адразу на 244 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі, паведамляе «Вясна».

Падчас суда па «справе Ціханоўскага» 

Сярод гэтых людзей цяпер — блогер, журналіст і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін, расіянка Вера Цвікевіч, чый фотаздымак быў на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды» ў жніўні 2020-га, экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фенчук, жонка палітзняволенага Анатоля Латушкі — Алена Латушка, музыкі гурта «Irdorath» Надзея і Уладзімір Калач, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава» Вольга Гарбунова, фігуранты «справы Ціханоўскага» Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў, журналіст «Свабоды» Алег Груздзіловіч (які выйшаў па памілаванні, аднак у Спісе пазначана, што ён адбывае пакаранне).

Поўны спіс дададзеных да спісу людзей глядзіце тут.

Цяпер у Спісе «экстрэмістаў» — 1714 чалавек.

Каментары2

  • X
    04.11.2022
    НН цi разумееце вы навошта гэта робiцца? З 99% верагоднасцю новымi "законамi" поводле гэтага спiса будуць абмяжоувацца правы: выезд з краiны, праца, вышэйшая адукацыя, атрыманне крэдыту, адкрыцце бiзнэсу i г.д. Нават  iнтэрнаваць у лягер у скрайнiм выпадку - паводле спiса. Фактычна гэты спiс - перапiс тых нязгодных, якiх рэжым баiцца i робiць людзьм "другога гатунку".
  • вірабей на дроце
    04.11.2022
    Ахоўваць птушкі ўжо экстрэмізм?

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны8

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць