Грамадства

Студэнтку і інжынера ў Мінску асудзілі па «народным» артыкуле другі раз

У судзе Ленінскага раёна Мінска асудзілі ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Мінску інжынера Мацвея Стасюлевіча і студэнтку Анастасію Марвіну. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх), піша «Вясна».

Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Па матэрыялах абвінавачання, Стасюлевіч і Марвіна, даведаўшыся з інтэрнэту аб запланаванай у Мінску акцыі пратэсту, у адзін з вераснёўскіх дзён прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, рухаліся ў складзе калоны па тэрыторыі горада Мінска, у тым ліку на праезнай частцы і паблізу праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна, пры гэтым Стасюлевіч публічна выкрыкваў лозунгі, блакаваў і загароджваў шлях транспартным сродкам.

Акалічнасцю, якая абцяжарвае адказнасць абвінавачаных, судом прызнаецца здзяйсненне злачынства асобай, якая раней учыніла якое-небудзь злачынства, і яшчэ не скончыўся тэрмін даўнасці за папярэдняе злачынства. Падчас суда высветлілася, што і Мацвей, і Анастасія раней былі пакараныя па гэтым самым артыкуле — ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Суд прызнаў іх вінаватымі і прызначыў абаім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады (хатняя хімія).

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА5

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА5

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць