Свет11

Крэмль упершыню за 10 гадоў можа перанесці вялікую прэс-канферэнцыю Пуціна

Штогадовая вялікая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна можа не адбыцца ў 2022 годзе, цяпер няма фінальнага рашэння аб тым, ці праводзіць яе да канца года, паведамляе РБК, спасылаючыся на словы дзвюх крыніц.

Фота: Аляксандра Землянічанка / AP

Уладзімір Пуцін прымае ўдзел у вялікіх прэс-канферэнцыях з 2001 года. Пачынаючы з 2012 года, іх праводзілі ў снежні. Калі ў гэтым снежні мерапрыемства не адбудзецца, то гэта будзе другі раз пасля 2005 года, калі Пуцін не стане праводзіць прэс-канферэнцыю. Прэс-канферэнцыі таксама не праводзілі з 2009 па 2011 год, калі Пуцін займаў пасаду прэм'ер-міністра.

Як адзначае РБК, таксама няма канчатковага рашэння аб тым, ці праводзіць у гэтым годзе «прамую лінію» прэзідэнта з расіянамі. Крыніцы выдання кажуць, што цяпер падрыхтоўку да мерапрыемства не вядуць. Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што пры прыняцці канчатковага рашэння «будзе ўлічвацца ў тым ліку сітуацыя ў зоне «спецыяльнай ваеннай аперацыі».

Тэрміны правядзення «прамой лініі» часта мяняліся, у апошні раз яе правялі 30 чэрвеня 2021 года. Пасля пачатку вайны прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў неаднаразова казаў, што «прамая лінія» плануецца, але дакладная дата невядомая. У жніўні ён дапусціў, што яе могуць аб'яднаць з вялікай прэс-канферэнцыяй, як гэта было ў перыяд пандэміі ў 2020 годзе.

Каментары1

  • Гiтлеркапут
    14.11.2022
    Крыса усё?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?6

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса13

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША1

У Басфоры знайшлі цела расійскага плыўца, які знік паўгода таму

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?6

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць