Культура77

Перакладніца з нямецкай маўклівай на нямецкую гучную

Лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала немка Герта Мюлер. Яна нарадзілася ў Румыніі, яе пераследаваў рэжым Чаўшэску. Яе творы прысвечаныя жыццю людзей пад палітычным уціскам.

Лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2009 год стала нямецкая пісьменніца, што нарадзілася ў Румыніі, Герта Мюлер.

«Яна глядзіць на гаспадароў палітыкі вачыма ахвяры», — напісалі нядаўна пра Герту Мюлер ў нямецкай газеце «Цайт». І творы гэтыя — вершы, раманы і эсэ — «важная літаратурная вяха, голас сумлення ў часы ідэалагічнага тэрору, варожасці і прыгнёту».

Сёлета Нобель уручаны літаратурнай змагарцы за свабоду, рупнаму летапісцу злыбедаў і няшчасцяў, якія толькі здаецца, што зніклі. Мюлер не сумняецца, што ў хуткім часе нехта яшчэ, нехта на іншай зямлі зноўку апынецца пад прыгнётам… Толькі імёны душыцеляў і ідэалогіяў зменяцца.

Мюлер — падвойная ахвяра. Сотні гадоў таму вялікія групы немцаў імігравалі ў Румынію і жылі там самастойнымі вясковымі суполкамі. Хай сабе дзвюхмоўныя, але румынскія немцы жылі адасоблена, гетаізавана ад карэнных румынаў. Калі Герта нарадзілася ў 1953 годзе, гэтая меншыня была гнаная: румынскім немцам не было як вярнуцца на гістарычную Радзіму, бо камуністычны рэжым проста не дазваляў. Адзінае, чаму вучылася забытая і заняпалая грамада, — гэта мова страху і маўчання.

Мюлер парушыла гэтае маўчанне яшчэ дзеўчынай: акрамя сваёй асноўнай прафесіі перакладчыцы з нямецкай на румынскую, яна зрабілася перакладчыцай з маўклівай нямецкай на нямецкую гучную — пачала пісаць дзёрзкія вершы. Гэта не спадабалася «Сэкурытатэ», румынскаму аналагу савецкага КГБ: за вершы і за адмову супрацоўнічаць з паліцыяй яе звальняюць з працы, бязбожна цэнзуруюць вершы. Тады Герта зарабляла прыватнымі заняткамі па нямецкай мове. Толькі ў 1987 годзе ёй і яе мужу, таксама нямецкамоўнаму пісьменніку Рыхарду Вагнеру, дазволілі выехаць на гістарычную Радзіму.

У Нямеччыне хутка высветліла, што яна не можа пакінуць за спінаю варожасць і прыгнёт, і стуль яе паэзія і проза прысвячаюцца звычайнаму чалавеку ў надзвычайных, немагчымых становішчах, ва ўмовах палітычнай тыраніі. Так шмат хто з яе герояў — імігранты з дэспатычнай Усходняй Еўропы: Ірэн з раману «Падарожжы на адной назе» прыязджае ў Берлін з ананімнай усходнееўрапейскае краіны, і мусіць даць рады не толькі свайму змрочнаму мінуламу, але таксама шэрай і лютай рэчаіснасці цывілізаванага Берліна.

У «Краіне зялёных сліваў» гераіня раману — жанчына з нямецкай меншасці ў Румыніі, дакладна як сама Мюлер, што змагаецца за сваю культуру, спрабуе заручыцца падрымкай сваіх супляменнікаў, але досыць хутка высвятляе іх вялікую сімпатыю да нацысцкага руху, і вырашае вырвацца з праклятага краю, дзе ёй давялося нарадзіцца і жыць.

Або развагі пра свабоду ў апавяданні «Любоўнае спатканне», дзе галоўная гераіня, швачкі, якая шые гарнітуры для мужчын на заштатнай тэкстыльнай фабрыцы таксама ананімнай безаблічнай камуністычнай краіны. Швачка ў кожную подбіўку гарнітура кладзе цыдулку, на якой напісана «Стань маім мужам», з надзеяй, што нехта злітуецца і вызваліць жанчыну ад яе незайздроснай долі.

Проза Мюлер просталінейная, нешматслоўная, празрыстая да непрыстойнасці, яна хутчэй лупцуе, а не лашчыць чытача. Свае эстэтычныя назіранні, моўныя эксперыменты Герта прыхоўвае для паэзіі.

Дарма што ў Нямеччыне Мюлер атрымала прэстыжныя прэміі імя Франца Кафкі, яе раманы не зрабіліся бэстселерамі. Але цяпер, пасля Нобеля, у немцаў і ў румынаў (дый не толькі ў іх) ёсць цудоўная магчымасць пачуць голас сумлення жывога, разумнага і, галоўнае, якое не забывае.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема5

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема5

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць