Да 2 снежня МНС правядзе планавую праверку сістэмы апавяшчэння ў Мінску. Інфармацыя пра гэта размешчаная ў тэлеграм-канале ведамства. Падчас праверкі ў сталіцы будуць паэтапна ўключацца электрасірэны і сістэмы гучнай сувязі.

Сістэма апавяшчэння, як удакладняе прэс-служба МНС, патрэбная для таго, каб інфармаваць гараджан пра пагрозу ўзнікнення або ўзнікненне надзвычайных сітуацый. Таксама яна тлумачыць правілы паводзін грамадзян падчас ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.
Праверка сістэмы праводзіцца штогод, таму ведамства заклікае мінчан з разуменнем ставіцца да такіх мерапрыемстваў.
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары