Грамадства11

Пракурор запрасіў ад 14 да 20 гадоў калоніі фігурантам «справы АГСБ»

У жніўні мінулага года Вярхоўны суд прызнаў «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай арганізацыяй.

У Мінскім судзе на пасяджэнні па «справе АГСБ» пракурор запрасіў усім фігурантам ад 14 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Пракурор запрасіў прызнаць Наталлю Мацвееву вінаватай і прызначыць ёй 14 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 400 базавых велічынь. Менавіта Мацвееву дзяржабвінавачанне лічыць арганізатарам злачынстваў. Пракурор папрасіў суд улічыць у якасці змякчальнай акалічнасці прызнанне віны, а таксама выкананне Мацвеевай умоў дасудовага пагаднення са следствам.

Для Вадзіма Гулевіча пракурор запрасіў 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 600 базавых велічынь.

Для Кірыла Ашурка пракурор запрасіў да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 400 базавых велічынь.

Аляксею Глотаву запрасілі прызначыць 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 700 базавых велічынь.

Такі ж прысуд пракурор запрасіў для Дзмітрыя Сасноўскага.

Кожнаму з іх выстаўленыя абвінавачанні ў суме па дзесяці артыкулах. Сярод іх — удзел у арганізацыі, створанай для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці (частка 2 артыкула 290-4 КК); падрыхтоўка і саўдзельніцтва ў акце тэрарызму і ўдзел у акце тэрарызму (частка 1 артыкула 13 і частка 2 артыкула 289 КК, частка 6 артыкула 16 і частка 2 артыкула 289, частка 2 артыкула 289 КК); заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК); распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы (частка 1 артыкула 130 КК).

Чытайце таксама:

«Справа АГСБ»: як КДБ арганізоўваў «тэракты»

Каментары1

  • шпіён з Хакайды
    22.11.2022
    І каго гэтыя "тэрарысты" забілі, ці можа што ўзарвалі? Кожны дзень можна назіраць гэты судовы фарс. У Беларусі тэрарыстаў ужо болей, чым ў Аль-Каідзе. Як некалі у 1937 былі мільёны японскіх і ангельскіх шпіёнаў. Галоўны прыхільнік СССР добра вывучыў навуку НКВД.

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну7

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў7

Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака

«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну7

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць