Здароўе77

Тры прыкметы таго, што ў вас на душы зашмат горычы, і што з гэтым рабіць

Эмацыйная горыч — гэта вялікая праблема для таго, хто яе адчувае. Яна паволі расце, ажно пакуль не стане зусім невыноснай. Горыч на душы збіраецца ад негатыўных эмоцый — трывогі, гневу і страху. Psychology Today расказвае, што гэта за пачуццё і як з ім змагацца.

Фота: pxhere.com

Пачуццё эмацыйнай горычы падобнае да адчування смутку і гневу адначасова, асабліва да гневу, які доўга назапашваўся. Паколькі гэтае пачуццё ўключае ў сябе сумесь эмоцый, яго часта бывае цяжка вызначыць простымі тэрмінамі.

Часта раздражняецеся з-за дробязі?

Калі чалавек адчувае горыч, гэта найбольш адбіваецца на яго настроі. Такі чалавек амаль заўжды зласлівы, расчараваны або раздражнёны. Ад гэтых пачуццяў цяжка пазбавіцца, і часта яны не маюць выразнага прадвесніка.

Просты спосаб вымераць свой настрой — падумаць пра апошнія некалькі дзён і ацаніць іх па шкале ад 1 да 10, наколькі задаволеным і пазітыўным вы пачуваліся ў сярэднім кожны дзень. Калі вы сумленныя з сабой і вашы сярэднія паказчыкі нізкія — гэта відавочная прыкмета. Дадатковы спосаб вымераць свой настрой менш відавочны.

Падумайце пра апошнія некалькі дзён і спытайце сябе, ці рабілі вы што-небудзь з пералічанага:

  • адправілі гнеўнае або сумнае паведамленне або пакінулі галасавое паведамленне такога зместу,

  • уступалі ў канфлікт любога роду з кім-небудзь у вашым асабістым або прафесійным жыцці,

  • выказвалі негатыўную эмацыйную рэакцыю на незнаёмага чалавека, з якім сутыкнуліся за рулём, на працы ці па справах,

  • агрызаліся на каго-небудзь у адказ на тое, што ён нешта сказаў ці запытаўся.

Калі за апошнія некалькі дзён вы праявілі сябе хаця б у адным з гэтых дзеянняў, а таксама маеце звычку рабіць нешта з пералічанага рэгулярна, магчыма, вы патрапілі ў спіраль горычы, на якую варта звярнуць увагу.

Згадваючы вашы блізкія адносіны, вы адчуваеце, што навакольныя не да канца разумеюць і не цэняць таго, што вы робіце?

Як правіла, якасць асабістых і прафесійных адносін церпіць, калі чалавек адчувае горыч і азлобленасць. У той час як адносіны павінны быць крыніцай падтрымкі, заахвочвання і адкрытасці, азлоблены чалавек адчувае, што адносіны прыносяць расчараванне і незадавальненне. Людзі губляюць веру і давер да блізкіх людзей, кажучы сабе, што адносіны не вартыя таго, каб імі займацца, бо ў выніку вы ўсё адно нікому не цікавыя.

Просты спосаб ацаніць, ці сталі вы азлобленым у адносінах — адказаць сабе наступныя пытанні па шкале ад 1 да 10.

  • Наколькі я цаню свайго партнёра?
  • Калі я самотны, наколькі высока мяне цаніў мой апошні партнёр?
  • Наколькі людзі вакол мяне разумеюць і ўхваляюць мае пачуцці, калі я імі дзялюся, асабліва расчараванне або гнеў?

Гэтыя пытанні важныя, бо яны паказваюць на выразныя галіны самадапамогі, на якіх варта засяродзіцца, калі вы ідзяце ў няправільным, негатыўным кірунку.

Вы прыйшлі да пераканання, што, магчыма, вы ніколі не будзеце па-сапраўднаму шчаслівым?

Калі вы думаеце пра пачуццё няшчасця, вы можаце спачатку праасацыяваць яго з дэпрэсіяй. Гэта праўда, што пры дэпрэсіі людзі пачуваюцца няшчаснымі, але часта яны насамрэч адчуваюць больш злосці або горычы, чым дэпрэсіі. Горыч — гэта не толькі сумесь смутку і гневу, але і назапашванне расчараванняў у розных сферах жыцця чалавека з цягам часу.

Любому чалавеку цяжка адчуваць сябе пазітыўна і спадзявацца на лепшае, калі ён перажыў шэраг сітуацый і адносін, у выніку якіх яго не разумеюць, не заўважаюць, не клапоцяцца пра яго ці нават выкрэсліваюць з жыцця. Калі чалавек адчувае горыч, часта ўзнікае пачуцце здрады з-за таго, як жыццё абышлося з ім. У чалавека можа паўстаць пачуццё жалю да сябе або мысленне ахвяры, якія пакідаюць мала месца для надзеі на будучыню.

Як змагацца з пачуццём горычы?

Вельмі важна разумець, што любы чалавек адчувае нешта не проста так, і людзі, якія адчуваюць горыч, не з'яўляюцца выключэннем. Горыч — гэта імаверны вынік таго, што чалавек занадта часта адчувае сябе непаўнавартасным і неацэненым у сітуацыях і зносінах, але праблема ўзмацняецца, калі пакрыўджаны і раззлаваны чалавек здаецца і апускае рукі. Але замест таго, каб здавацца, варта актыўна дзейнічаць.

Напрыклад, схільнасць да празмернага перадумвання сваіх учынкаў і дзеянняў, сваіх і чужых выказванняў і празмернай эмацыйнасці — гэта неад'емная частка горычы. Але

ў наступны раз, калі вас «накрые», пераключыцеся на прадуктыўны занятак, які адцягне вашу ўвагу.

Узмацніце пачуццё блізкай сувязі, патэлефанаваўшы сябру або

больш, даўжэй гаварыце з тымі, з кім жывяце, у тым ліку задаючы пытанні, якія дэманструюць цікаўнасць да апошніх падзей у жыцці субяседніка, распытвайце людзей вакол сябе пра тое, што ім важна.

Падумайце пра тое, як вы клапоціцеся пра сябе, і пакіньце толькі тыя абавязкі, якія вам не шкодзяць і дазваляюць лепш сябе адчуваць. Абавязкова дабаўце прагулкі на свежым паветры і медытацыю, каб супакоіць цэнтральную нервовую сістэму.

Нарэшце, падумайце пра тое, каб звярнуцца да псіхатэрапеўта ці псіхолага, каб ён дапамог вам спраўляцца з горыччу.

Каментары7

  • хх
    03.12.2022
    youtube.com/watch?v=8DqufJA6PMo&t=270s

    "этот парень рубит. он молодчина. он распаляется. гнев - это болезнь. гнев решает, сука, вопросы. ... ты смотришь в ружейное дуло 3-х сотен лет угнетения..."
  • kot
    03.12.2022
    Jak na maju dumku -  luchta. Tut pra niesta insaje viadziecca, a nie pra zajaūlienaje. Ad takich prabliem niama paratunku, sto b vam ni kazali. Miedyki, kaniečnie ž, mohuc` u niejkaj stupieni  "pierakavac`" vasyja hluzdy, alie heta ūžo budziecie nie vy, i nie ū svajoj asobie. Heta treba ūsviedamliac`, i da hetaha treba byc` hatovym, kali ūžo zusim niascierpna budzie, kali nie ūtryvac` užo.
  • вангую
    04.12.2022
    kot, вы умрете одиноким в "своем" большом доме 

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць1

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →