Культура

«Птушыны вянок». У Віцебску пройдзе выстава твораў святара-мастака

7 снежня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы «Птушыны вянок» пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Віцебская дыяцэзія) ксяндза Сяргея Сурыновіча, паведамляе Catholic.by.

Ксёндз Сяргей Сурыновіч за мальбертам. Фота Францішка Дубраўскага

Святар Сяргей Сурыновіч — доктар біблійнай тэалогіі, у 2019 годзе абараніў у Польшчы дысертацыю па перакладах Бібліі на беларускую мову. Але акрамя святарскай ды навуковай дзейнасці ён мае і мастацкае хобі.

Выстава мастацкіх твораў Сяргея Сурыновіча — вынік працы святара-мастака ў 2022 годзе. Аўтар прадстаўляе на суд гледачоў 31 твор, выкананы ў тэхніцы алею на палатне.

Тэматычна ўсе падрыхтаваныя да паказу працы — плод разважанняў духоўнага творцы над праблемамі, узнятымі Папам Францішкам у энцыкліцы Laudato si’, прысвечанай абароне стварэння.

«Выстава «Птушыны вянок» — вяртанне ксяндза Сурыновіча да жывапісу пасля працяглага перапынку. Сэнсам яго жыцця, пакліканнем, як сам ён кажа, з’яўляецца для яго святарства і служба людзям і Богу. Жывапіс жа для яго — адзін са сродкаў служэння, што дапамагае ўбачыць Бога ў дэталях і праявах створанага ім свету. 

Цяперашняя персанальная выстава ксяндза Сяргея Сурыновіча ў Віцебску ўжо другая. Першая адбылася тут у 2007 годзе. А да таго былі выставы ў музеі горада Цільзіта, у музеі Крысціянаса Данелайціса, у Доме народнай творчасці ў Калінінградзе. 

Адкрыццё выставы — 7 снежня а 16-й гадзіне ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва па адрасе: праспект Фрунзе, 11, музычная гасцёўня.

Выставу можна наведаць да 26 лютага 2023 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць