Грамадства3434

Новы стыль МЗС: Мы іншыя. За намі Бог

Міністэрства замежных спраў Беларусі правяло Кансультатыўную раду па справах беларусаў замежжа. На ёй сабралі дыяспары з іншых краін. «За намі Бог. Усё, што мы робім, правільна», — пераконваў іх намеснік міністра Ігар Назарук, піша БелТА.

Ён тлумачыў прадстаўнікам дыяспар, што перадае «аб'ектыўную ацэнку, не апрацаваную сродкамі масавай інфармацыі ў вашых краінах або з падачы пэўных куратараў».

«Больш за тое, наколькі мне даносяць інфармацыю, у асобных краінах проста ўключаецца рэжым маўчання. Раней хаця б дрэнна гаварылі, а цяпер проста як быццам нас не існуе», — жаліўся намеснік міністра.

Назарук адзначыў, што ўлады ўсё робяць правільна.

«Вы ведаеце, мы не лепшыя за іншых — Беларусь. Мы не горшыя за іншых. Мы — іншыя. Мы ідзём сваім шляхам, у нас свой лёс. За намі Бог, і таму ўсё, што мы робім, гэта правільна», — сказаў ён.

Падобную рыторыку выкарыстоўваў Пуцін. «Мы як мучанікі трапім у рай, а яны проста здохнуць», — казаў ён у 2018 годзе, разважаючы пра магчымасць ядзернай вайны.

Каментары34

  • Gorliwy Litwin
    07.12.2022
    Маецца на ўвазе Рускі Праваслаўны бох
  • Anatol Starkou
    07.12.2022
    Якія іншыя? Вас, такіх, ужо да халеры было: Мусаліні са сваімі халуямі, Чаушэску, Ідзі Амін, Пол Пот, Энвер Ходжа, Салазар, Франко ды інш. Кожны з іх лічыў, што крочыць унікальным шляхам. Але ў выніку адно і тое ж: псіхапатычныя ідэі фікс, знішчэнне апазіцыі, знішчэнне СМІ, пераход да фізічнага знішчэння тых, хто проста не падабаецца. Знішчэнне сваіх жа халуёў. Дэградацыя краіны і народа ў эканамічным, прававым, духоўным сэнсах. То бок, ніякія вы не ўнікальныя са сваімі заявамі. І канец у вас таксама будзе.
  • Мінак
    07.12.2022
    Усе яны будуць адказваць перад богам і сабой і перад судом і людзьмі.

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна7

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

ДТЗ на Гродзеншчыне: чацвёра загінулых

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць3

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

Крысцін Кэбат, якая абдымалася з жанатым гендырэктарам IT-кампаніі на канцэрце Coldplay, упершыню пракаментавала гэта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна7

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць