Свет33

Палітычная драма ў Перу: прэзідэнт спрабаваў распусціць парламент, але быў зняты і затрыманы

Парламент Перу абвясціў імпічмент прэзідэнту краіны Пэдра Кастылья пасля таго, як той спрабаваў распусціць заканадаўчы орган краіны. Прэзідэнцкую прысягу прыняла віцэ-прэзідэнт Дзіна Балуартэ, а цяпер ужо былы лідар краіны з'явіўся на фотаздымках у паліцэйскім участку — паведамляецца, што ён быў затрыманы, піша Бі-бі-сі.

Раней Кастылья абвясціў, што замяняе Кангрэс Рэспублікі (так афіцыйна называецца перуанскі парламент) надзвычайным часовым урадам.

Аднак заканадаўцы праігнаравалі гэты крок і склікалі ўласны экстранны сход, на якім прынялі рашэнне аб імпічменце прэзідэнта.

Пасля гэтага перуанская паліцыя апублікавала ў твітары фатаграфіі, на якіх Кастылья знаходзіцца ў паліцэйскім участку. У паведамленні праваахоўныя органы называлі яго «былым прэзідэнтам» і пісалі, што былі вымушаныя ўмяшацца ў сітуацыю, каб выканаць свае абавязкі. Пазней здымкі былі выдаленыя.

Затым былі апублікаваныя кадры, на якіх Кастылья падпісвае нейкія дакументы.

Марція Барэта, прадстаўнік групы пракурораў па расследаванні карупцыі ва ўрадзе, заявіла, што Кастылья арыштаваны. Крыніцы агенцтва Франс Прэс паведамляюць, што яго падазраюць у мяцяжы.

Тым часам парламент у якасці часовага лідара прывёў да прысягі дзейнага віцэ-прэзідэнта Дзіну Балуартэ, якая неадкладна заклікала да палітычнага перамір'я ў інтарэсах пераадолення нацыянальнага крызісу.

60-гадовая Балуартэ стала першай жанчынай на пасадзе прэзідэнта Перу, яна заявіла, што застанецца на гэтай пасадзе да ліпеня 2026 года, калі павінна было скончыцца прэзідэнцтва Кастылья.

Падзеі ў Перу пачалі развівацца імкліва пасля таго, як Пэдра Кастылья выступіў са зваротам па нацыянальным тэлебачанні, падчас якога абвясціў у краіне надзвычайнае становішча.

Кастылья паведаміў, што распускае парламент, большасць у якім складаюць прадстаўнікі апазіцыі, што выклікала шок у краіне і за мяжой. Некалькі міністраў перуанскага ўрада неадкладна падалі ў адстаўку, а кіраўнік Канстытуцыйнага суда абвінаваціў прэзідэнта ў спробе дзяржаўнага перавароту.

ЗША заклікалі Кастылья адмяніць сваё рашэнне, віцэ-прэзідэнт Балуартэ абвінаваціла яго ў падрыве канстытуцыйнага парадку, а перуанская паліцыя і ўзброеныя сілы ў сумеснай заяве падкрэслілі, што будуць і надалей паважаць Канстытуцыю краіны.

Спробу распусціць парламент Кастылья распачаў у якасці прэвентыўнай меры — ён зрабіў гэта ўсяго за некалькі гадзін да таго, як заканадаўцы павінны былі прагаласаваць за працэдуру яго імпічменту (галасаванне па гэтым пытанні павінна было стаць ужо трэцім з моманту абрання Кастылья ў ліпені 2021 года).

У Перу прэзідэнт распусціў парламент. А яму абвясцілі імпічмент

Каментары3

  • Кашмар
    08.12.2022
    Ну вось, нават у Перу здолелi прадухiлiць узурпацыю. Гэта ж люстэркавае паўтарэнне того, што было ў нас у 1996, але наш парламент тады, замест таго каб адправiць луку ў турму, паслухмяна пайшоў за прапановамi маскоўскiх таварышаў. Вынiк самi бачыце.
  • згодна з лічыльнікам
    08.12.2022
    Бачыце як выконвае свае абавязкі сапраўдная народная міліцыя і народам абраны парламент?!
    Не тое што вы, прыкарытныя
  • Gorliwy Litwin
    08.12.2022
    Пакрыўдзілі шчырага вяскоўца гарацкія манкуртЫ! Што на гэта скажа Перуанскі Этнас?!

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра4

Расія пакідае адну з вайсковых баз у Сірыі3

IT-кампанія з беларускімі каранямі ўвайшла ў топ-3 найлепшых тэсціроўшчыкаў свету

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

Лукашэнка незадаволены развіццём адносін з Кітаем16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць