Кіраўнік МЗС Украіны: Захад не павінен баяцца распаду Расіі, а Украіна мае права біць па расійскай тэрыторыі
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў у інтэрв'ю амерыканскай газеце Wall Street Journal, што краіны Захаду не павінны баяцца распаду Расіі — гэтак жа, як калісьці яны перасталі баяцца развалу Савецкага Саюза.
Аўтары публікацыі адзначаюць, што заходнія саюзнікі Украіны ўсімі сіламі спрабуюць не дапусціць яе паразы ў вайне з Расіяй, але пакуль не ўсім на Захадзе падабаецца перспектыва пераканаўчай перамогі Кіева. Пры такім сцэнары Украіна вярнула б кантроль не толькі над тэрыторыямі, страчанымі падчас цяперашняга ўварвання, але і над Крымам, а таксама часткамі Данецкай і Луганскай абласцей, якія былі адабраны ў 2014 годзе.
«Некаторыя з гэтых саюзнікаў асцерагаюцца, што такі вынік можа прывесці да поўнай дэстабілізацыі расійскай дзяржавы, патэнцыйна прывесці да яе распаду і шырокамаштабных грамадзянскіх хваляванняў з непрадказальнымі вынікамі для ўсяго свету», — піша Wall Street Journal.
На гэта Кулеба сказаў, што падобныя асцярогі нагадваюць яму пазіцыю прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага. У сваёй знакамітай прамове 1991 года, вядомай як «катлета па-кіеўску» (Chicken Kiev speech), той папярэджваў аб небяспецы «самазабойчага нацыяналізму» і заклікаў Украіну адмовіцца ад ідэі незалежнасці ад Масквы ў імя выратавання Савецкага Саюза.
«Я заклікаю свет не баяцца распаду Расіі. Калі колы гісторыі пачынаюць круціцца, іх не зможа спыніць ніводны чалавек. Замест таго, каб думаць пра тое, як дапамагчы Расіі выжыць і стаць нармальным членам міжнароднай супольнасці, пара прыняць той факт, што Расія не можа быць нармальным членам міжнароднай супольнасці. Я не думаю, што свет разваліцца на часткі, калі разваліцца Расія. Але Расію разваляць яе ўласныя грамадзяне, як гэта здарылася з Расійскай імперыяй», — сказаў Кулеба
Што яшчэ сказаў кіраўнік МЗС Украіны
Аб нядаўніх ударах па расійскіх стратэгічных аэрадромах у Энгельсе і Разані. (Украіна не прызнае адказнасць за гэтыя напады, і Кулеба адмовіўся даваць каментары ў сувязі з канкрэтнымі інцыдэнтамі; яго словы носяць агульны характар).
«Мы перш за ўсё сканцэнтраваны на знішчэнні цэляў, размешчаных на акупаваных тэрыторыях Украіны, на вызваленні нашай уласнай тэрыторыі. Але, зразумела, ідэя, што Расія можа рабіць ва Украіне ўсё тэхнічна ёй даступнае, а Украіна такіх жа правоў не мае, памылковая з канцэптуальнага, маральнага і ваеннага пунктаў гледжання».
Аб вызваленні Крыма
«Крым нічым не адрозніваецца ад іншых частак Украіны. Украіна верне ўсе свае тэрыторыі, уключаючы Крым. Некаторыя — ваеннымі сродкамі, некаторыя — дыпламатычнымі. Пакуль занадта рана рабіць нейкія прагнозы адносна балансу паміж гэтымі двума спосабамі».
Аб перамовах з Расіяй
«[Расія] рыхтуецца да новых бітваў, да новых наступальных аперацый, а не да перамоў. Так што нічога не гаворыць на карысць гатоўнасці Расіі да пачатку перамоў».
«Мы не будзем весці перамовы па пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. За апошнія дзевяць месяцаў мы прайшлі праз занадта шмат пакут і вывучылі ўрокі так званага «Мінскага працэсу», якім нас катавалі цягам васьмі гадоў, каб цяпер ісці на нейкія саступкі ў дачыненні да тэрыторыі і людзей, якія жывуць на ёй».
Каментары
Османская империя распалась - ничего страшного не произошло.
Австро-Венгерская империя распалась - ничего страшного не произошло.
Германская империя распалась - ничего страшного не произошло.
Российская империя распалась - ничего страшного не произошло.
Британская империя распалась - ничего страшного не произошло , возникли многие успешные
государства:Канада, Австралия , США , Индия , Пакистан и др.
Если то же произойдёт и с Россией , в том виде , во что ее превратил Путин и его подельники , то мир не рухнет , а главным выгодоприобретателем будет сам же русский народ , ибо Россия в том виде какая она есть сегодня - это тюрьма народов , где русских используют для подавления других за счёт создания и поддержания ощущения псевдо-величия на фоне тотальной отсталости во всех областях жизни.Развитие истории не остановить.