Эканоміка44

Мабільны аператар life:) стаў цалкам турэцкім

Турэцкі мабільны аператар Turkcell, які раней валодаў 80% акцый ЗАТ «БеСТ», купіў астатнія 20 і цяпер цалкам валодае аператарам life:). Да таго пакет акцый належаў Дзяржкаммаёмасці, і купілі туркі іх па зусім невялікай цане, — усяго за 1165,66 даляраў, піша Office Life.

Цалкам верагодна, такая сціплая цана — вынік хранічнай стратнасці life:): да прыкладу, у 2022 годзе страты вызначаюцца ў 5-8 млн рублёў за квартал.

Як гаворыцца ў паведамленні турэцкага боку, гаворка ідзе пра першапачатковы ўнёсак у рамках новых інвестыцыйных абавязацельстваў Turkcell перад Беларуссю.

У ходзе перамоваў дамова куплі-продажу акцый «БеСТ», якая дзейнічала з 2008 года і па якой Turkcell праз сваю «дачку» Beltel за 500 млн даляраў набыў 80% акцый сотавага аператара life:) і абавязаўся выплаціць яшчэ $100 млн у выпадку дасягнення станоўчага гадавога даходу, скасавана. Яе замяніла новае інвестпагадненне.

Паводле гэтага пагаднення турэцкі інвестар абавязаўся ўкласці ў 2022-2032 гадах у тэлекамунікацыйную інфраструктуру life:) не менш за $100 млн. Акрамя таго, на працягу гэтага перыяду будуць выплачаныя дадатковыя $100 млн у выглядзе штогадовых адлічэнняў у памеры не менш за 50% ад чыстага прыбытку. У выпадку, калі ўказаны аб'ём не будзе дасягнуты праз 10 гадоў, прадугледжаны механізм аднаразовай выплаты.

З 2020 года асноўным акцыянерам Turkcell стаў Фонд нацыянальнага дабрабыту Турцыі. Абаненцкая база яго беларускай «дачкі», якой належыць мабільны аператар life:), складае 1,5 млн карыстальнікаў. Усе тры кварталы ў гэтым годзе «БеСТ» спрацаваў з чыстымі стратамі.

Каментары4

  • Абыр
    11.12.2022
    Што за чудо. Это ж страна НАТО.
    А потом ник и майк трусы карпенкова будут обсуждать.
    Которые он по интернету купил.
  • даведка
    11.12.2022
    Силовики сидят на МТС, включая виртуальные номера, а на life:) будут доярки, животноводы и скотники.
  • Шызафрэнік
    11.12.2022
    Сельскія жыхары не змогуць карыстацца лайфам, бо ў сапраўдны момант зона пакрыцця сеткі ахоплівае толькі гарады, і то не цалкам

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць