Грамадства11

Міністр замежных спраў Украіны лічыць рэалістычным сцэнарый поўнага адключэння электраэнергіі ў краіне з-за расійскіх абстрэлаў

Пра гэта Дзмітрый Кулеба заявіў у інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ARD.

Калі гэта адбудзецца, украінцы не будуць масава з'язджаць з краіны, лічыць Кулеба. Хутчэй за ўсё, паводле яго слоў, жыхары гарадоў будуць перабірацца ў сельскія раёны, «дзе ёсць магчымасць тапіць дровамі».

Падчас інтэрв'ю міністр адказаў на крытыку меркаваных украінскіх нападаў на аэрадромы ў РФ, заўважыўшы, што Украіна «не мае патрэбы ў маральных уроках»:

«Пуцін прыйшоў знішчыць нас — як дзяржаву, як нацыю. Калі б да вас у кватэру зайшоў забойца і паспрабаваў вас забіць, а ваш сусед сказаў «Не гуляй з агнём, не трэба яго правакаваць», то вы, напэўна, сказалі, што ваш сусед не ў сваім розуме».

Кулеба не стаў наўпрост адказваць, ці мае дачыненне Кіеў да гэтых нападаў. Ён адзначыў, што менавіта з гэтых авіябаз вылятаюць далёкія бамбардзіроўшчыкі, «якія выпускаюць ракеты па энергасістэме Украіны і забіваюць украінцаў».

Каментары1

  • Nick
    12.12.2022
    У такіх пытаннях лепш слухаць, што кажа міністар энергетыкі, а не замежнах спраў

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць