Ніжняя палата Нацыянальнай асамблеі Польшчы ўвечары 14 снежня прыняла рэзалюцыю аб прызнанні Расіі «краінай, якая падтрымлівае тэрарызм і ўжывае тэрарыстычныя метады».

У рэзалюцыі сказана, што такое рашэнне прынята на падставе таго, што Расія сістэматычна парушае правы чалавека, міжнароднае права, Статут ААН, а таксама шэраг іншых абавязацельстваў.
Асобна ў дакуменце адзначаюцца наступствы расійскага ўварвання ва Украіну.
У прыватнасці, сейм Польшчы абвінаваціў Расію ў анексіі тэрыторый Украіны, масавай гібелі мірных жыхароў, нападах на цывільную інфраструктуру і ваенных злачынствах, якія здзяйсняюцца расійскімі вайскоўцамі, уключаючы пакаранні, катаванні, выкраданні, сэксуалізаваны гвалт, марадзёрства і прымусовую дэпартацыю мірных жыхароў Украіны.
Расіі ставіцца ў віну харчовы і ядзерны шантаж. Акрамя гэтага, сейм Польшчы прызнаў Расію краінай, якая нясе адказнасць за авіякатастрофу 2014 года, калі над тэрыторыяй Украіны збілі малазійскі Боінг.
Таксама польскія дэпутаты прызналі Расію вінаватай у катастрофе прэзідэнцкага авіялайнера ў Смаленску ў 2010 годзе, у выніку якога загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары