Грамадства1313

Карпянкоў расказаў падрабязнасці аб новым атрадзе спецназа «Смерч», які стварылі для «барацьбы з унутранымі ворагамі»

Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў наведаў вайсковую часць спецназа, дзе знаходзіцца нядаўна сфарміраваны атрад спецназа «Смерч».

Паводле Карпянкова, спецназаўцы, якія служаць у атрадзе, падрыхтаваныя і матываваныя.

«На кліч, які прагучаў у нас ва ўнутраных войсках у пачатку лістапада, адгукнулася і сабралася ў вайсковай часці 3214 вялікая колькасць вайскоўцаў запасу», — перадае словы Карпянкова «СБ. Беларусь сегодня».

Карпянкоў распавёў, што для падраздзялення закуплены сучасныя сродкі абароны — каскі і бронекамізэлькі. Атрад аснасцяць цеплавізарамі і беспілотнікамі.

Карпянкоў сказаў, што ў выпадку неабходнасці «Смерч» будзе дзейнічаць сумесна з САХРам і яшчэ адным новым падраздзяленнем — атрадам спецназа «Рысь». Байцы ўжо правялі сумесныя трэніроўкі.

«Плануем як мінімум некалькі разоў на год збірацца, каб браць на ўзбраенне, акумуляваць самы перадавы вопыт», — сказаў Карпянкоў.

Карпянкоў у лістападзе анансаваў стварэнне новага батальёна спецназа ў Мінску. Былы кіраўнік ГУБАЗіКа распавёў, што новае падраздзяленне ў барацьбе з унутранымі ворагамі будзе створанае да канца года, а камплектаваць яго будуць з «кантрактнікаў і найлепшых афіцэраў».

Каментары13

  • Каліноўскі
    17.12.2022
    Выключна для запалохвання. Ведаем мы якія ў вас "спецыялісты" - дасведчаныя байцы супраць стужачак, сцяжкоў ды падлеткаў з жанчынамі. Яны як зброю сапраўдную ўбачаць - абсяруцца ды паразбягаюцца.
  • Макей
    17.12.2022
    Атрад унутраных ворагау
  • Снежана Сигизмундовна
    17.12.2022
    Карпенков однозначно должен стать той подсмаляной крысой, которую бросают в крысиную нору, чтобы они ушли. На скамье подсудимых от его присутствия будет не холодно ни жарко.

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць