Свет

У Індыі выпаў з акна гатэля расійскі дэпутат-«адзінарос» са спіса Forbes

У горадзе Раягада на ўсходзе Індыі ля Бенгальскага заліва разбіўся насмерць дэпутат ад «Адзінай Расіі» з Уладзімірскай вобласці Павел Антаў. Паведамляецца, што ён выпаў з акна гатэля. Раней Антаў уваходзіў у рэйтынг Forbes найбагацейшых расійскіх дзяржслужачых і дэпутатаў.

Павел Антаў. Фота з сацсетак

65-гадовы Антаў 25 снежня ўпаў з трэцяга паверха гатэля Sai International. Усяго ў гатэлі тры паверхі, на фасадзе ў некалькіх нумарах ёсць балконы.

За некалькі дзён да таго, 22 снежня, сябру Антава, 61-гадоваму прадпрымальніку Уладзіміру Быданаву, стала дрэнна ў нумары «ад празмернай колькасці алкаголю», і ён памёр у шпіталі.

У паліцыі смерць Антава назвалі суіцыдам, а генеральны консул Расіі ў Калькуце Аляксей Ідамкін сказаў, што паліцыя «пакуль не бачыць крымінальнага складніка» ў абедзвюх смерцях.

Некралог па Антаве з'явіўся на сайце уладзімірскага Заканадаўчага сходу, прычыны смерці там не называюцца.

Паводле інфармацыі расійскай «Медыязоны», у 2000-х Павел Антаў заснаваў мясаперапрацоўчы камбінат «Уладзімірскі стандарт». У 2018 годзе, калі ён стаў дэпутатам ад «Адзінай Расіі», задэклараваў даход у 9,97 млрд рублёў і ўзначаліў рэйтынг Forbes па даходах дзяржслужачых і дэпутатаў. У наступным годзе ён заняў 26-е месца, а ў 2021-м у спіс ужо не трапіў.

У чэрвені ў запісе Антава ў Whatsapp з'явілася сторыс пра абстрэл расійскімі вайскоўцамі жылога дома ў Кіеве. Ад трапляння ракеты ў шматпавярхоўку пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку расійская грамадзянка і яе дачка; муж жанчыны загінуў. У сторыс Антава былі словы: «Па праўдзе кажучы, інакш, чым тэрор, гэта ўсё назваць вельмі складана».

Неўзабаве сторыс выдалілі, а Антаў назваў яе «вынікам тэхнічнай памылкі». «Падкрэслю яшчэ раз, што я з'яўляюся прыхільнікам прэзідэнта і патрыётам сваёй краіны, шчыра падзяляю мэты «СВА», — дадаў тады «адзінарос».

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА21

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА21

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць