Нерухомасць11

Элітны трайплаўскі EVO Wellness club прадаюць. Якая цана?

Зусім хутка новы ўласнік можа з'явіцца ў «трайплаўскага» Evo wellness club — элітнага комплексу, у якім ёсць усё для багатых і знакамітых: салон прыгажосці, спа, басейн, фітнес-клуб, рэстаран. Размешчаны будынак на вуліцы Багдановіча, 155 б,в, піша Onliner.by.

Evo wellness club прысутнічае на нашым рынку вось ужо з дзясятак гадоў. Сотня супрацоўнікаў, вялікая кліенцкая база (каля 1800 чалавек), выдатнае абсталяванне, паслугі прэміяльнага ўзроўню. І кошт за ўсё гэта адпаведны: правесці час у клубе можа дазволіць сабе далёка не кожны.

Але, як ні дзіўна, справы ў прадпрыемства, што ахутана флёрам загадкавасці, ідуць не так паспяхова, як хацелася б. Па ацэнцы спецыялістаў, гэты філіял кампаніі «Трайпл» «дэманструе адмоўныя фінансавыя вынікі за апошнія шэсць гадоў». Ёсць нават табліца, у якой выразна прапісаны мінус. І, трэба прызнаць, лічбы ўражваюць.

І вось ўласнік, кампанія «Трайпл», вырашыў выставіць бізнэс на аўкцыён. Аб'ява размешчаная на пляцоўцы «Белрэалізацыі». Таргі пройдуць 5 студзеня 2023 года. Характэрна, што таргі будуць ісці на паніжэнне кошту. Стартуюць з 13 348 000 рублёў. Крок аўкцыёну — 667 400 рублёў. Мінімальная цана, за якую ўласнік гатовы расстацца са сваім прадпрыемствам, — 12 013 200 рублёў (гэта цяпер прыкладна $4 510 000).

«Склад маёмаснага комплексу дазваляе ажыццяўляць асноўную дзейнасць філіяла, звязаную з аказаннем касметалагічных, фізкультурна-аздараўленчых паслуг, а таксама паслуг агульнага харчавання і гандлю. Месцазнаходжанне характарызуецца зручнай транспартнай інфраструктурай і забяспечанасцю неабходнымі сучаснымі перадатачнымі прыладамі», — канстатуюць ацэншчыкі.

Каментары1

  • 33
    27.12.2022
    Бiзнэс жонкi Чыжа.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі5

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі заблакуюць Spotify27

У Дзень Герояў байцы Палка Каліноўскага ўпарадкавалі беларускую частку мемарыяла ў Запарожжы ФОТЫ1

Аліменты цяпер будуць спаганяць нават з выйгрышаў у казіно

Кубракоў: У Беларусі вярбуюць школьнікаў для масавых забойстваў18

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за 18 гадоў. І гэта не толькі праз вайну і санкцыі8

У Японіі ўпершыню ў гісторыі штучна вывелі птушаня рэдкага пінгвіна1

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі5

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць