Свет

Дрон з КНДР прабраўся ў зону каля офіса прэзідэнта Паўднёвай Карэі

У канцы снежня адзін з пяці запушчаных КНДР дронаў увайшоў у беспалётную зону радыусам 3,7 км, устаноўленую вакол офіса Юн Сок Ёля ў Сеуле. Вайскоўцы Паўднёвай Карэі не змаглі яго збіць, піша РБК.

Паўночнакарэйскі беспілотнік прабраўся ў беспалётную зону побач з офісам прэзідэнта Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля, паведаміла Yonhap са спасылкай на вайсковага чыноўніка.

Па даных агенцтва, у канцы снежня запушчаны КНДР дрон ненадоўга ўвайшоў у беспалётную зону радыусам 3,7 км, устаноўленую вакол офіса Юн Сок Ёля ў Сеуле.

26 снежня Пхеньян запусціў пяць беспілотнікаў, якія перасеклі дэмаркацыйную лінію. Адзін з іх даляцеў да Сеула. Паўднёвакарэйскім вайскоўцам не ўдалося збіць БПЛА. Дрон не змог наблізіцца да ключавых аб'ектаў, запэўніў суразмоўца.

Вайскоўцы Паўднёвай Карэі паднялі ў паветра знішчальнікі і ўдарныя верталёты, у тым ліку штурмавік KA-1, але ён пацярпеў крушэнне ў паўночна-ўсходнім рэгіёне краіны, у акрузе Хонсан.

Паўднёвакарэйская авіяцыя стрэліла больш за сто разоў, каб збіць беспілотнікі, але беспаспяхова. Пазней БПЛА зніклі з зоны выяўлення. Вайскоўцы папрасілі прабачэння за няўдачу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць