Сетка крам «Віталюр» заявіла пра заканчэнне праграмы лаяльнасці з 1 студзеня. Такая інфармацыя з'явілася на сайце кампаніі.

«З 1 студзеня 2023 года праграма лаяльнасці ТДА «Віталюр» спыніла сваё дзеянне. Кэшбэк, які налічаны за пакупкі, зробленыя ў снежні 2022 года, даступны да выкарыстання да 22 студзеня», — гаворыцца ў паведамленні.
На ранейшых умовах працягваюць дзейнічаць:
— сацыяльная праграма «Добрыя 10%»;
— «Дзень кліента»;
— акцыя «з картай «Віталюр» танней».
У снежні стала вядома, што кампанія «Віталюр» мае намер перадаць у арэнду ўсе свае гандлёвыя аб'екты сетцы «Санта Рытэйл». Кампанія зазнала апошнім часам вялікія цяжкасці.
Уласнік «Віталюра» спрабуе выратаваць сетку, але выглядае, што кампанія перастане займацца рознічным гандлем
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары