Грамадства44

Праваабаронцы: Сведкам па «справе «Вясны» суд сам рассылаў шаблоны заяў аб няяўцы

Па «справе «Вясны» падчас следства было дапытана каля 100 сведак, але на суд выклікалі толькі некалькі чалавек. Нават калі гэтыя людзі жывуць у Беларусі і гатовыя з'явіцца, арганізатары суда недвухсэнсоўна далі зразумець, што іх прысутнасць непажаданая, піша «Вясна».

На суд выклікалі ўрэшце толькі некалькі чалавек: галоўных рэдактараў «Народнай волі» і «Свабодныя навіны плюс», супрацоўнікаў мытнай службы, некалькіх праваабаронцаў з рэгіёнаў. Таксама зачыталі паказанні, дадзеныя падчас следства, яшчэ некалькіх праваабаронцаў і галоўнай рэдактаркі «Новага Часу», а таксама дзвюх засакрэчаных сведак са змененымі прозвішчамі.

Астатнія сведкі ў суд не з'явіліся. На працэсе заявілі, што яны даслалі заявы аб разглядзе без іх прысутнасці. У асноўным спасылаліся на адсутнасць сродкаў, каб прыехаць, на наяўнасць непаўналетніх дзяцей, на стан здароўя. Але адвакаты праваабаронцаў выступілі супраць зачытвання паказанняў, бо заяўленыя прычыны не з'яўляюцца такімі, што выключаюць магчымасць іх прысутнасці.

Абаронцы вясноўцаў заўважылі, што заявы напісаныя як пад капірку, і дзіўна, што ва ўсіх няма грошай, хоць усе яны ў Беларусі. Таксама і дакументаў, якія пацвярджаюць дрэннае самаадчуванне, сведкі не падалі.

Адвакатка заўважыла, што гэта пазбаўляе абвінавачаных права на абарону, бо ў іх няма магчымасці задаць дадатковыя пытанні. Яшчэ адна адвакатка заўважыла, што сведак на суд можна даставіць і прымусова.

Але, нягледзячы на пярэчанні адвакатаў, суд прызнаў прычыны няяўкі сведак уважлівымі і вырашыў зачытаць іх паказанні, дадзеныя падчас следства.

Пазней высветлілася, што капіркі пры складанні заяў сапраўды былі. Праваабаронцам перадалі бланк заявы адказу на няяўку, якія суд рассылаў сведкам. Згодна з падрыхтаванай заявай, сведка прасіў слухаць крымінальную справу без яго, бо ён «падтрымлівае паказанні, якія даваў падчас следства».

Гэта сведчыць пра тое, што суд першапачаткова не быў зацікаўлены ў допыце сведак па «справе «Вясны». І зроблена гэта для таго, каб праваабаронцы і іх абаронцы не маглі задаць удакладняючыя пытанні, каб не выявіліся супярэчнасці ў паказаннях.

17 студзеня суд працягвае даследаваць пісьмовыя матэрыялы справы. З 283 тамоў за пару дзён ужо вывучылі амаль 40 тамоў. Судовы працэс праходзіць у хуткім рэжыме.

Чытайце таксама:

У брэсцкім офісе «Вясны» стаяла шпіёнская відэакамера. Што вядома з чарговага пасяджэння па справе арганізацыі

Паказанні засакрэчаных сведак і допыт мытнікаў: прайшлі чацвёртае і пятае пасяджэнні па «справе Вясны»

Трэці дзень суда па «справе «Вясны»: праваабаронцы зноў просяць зняць з іх кайданкі 

Каспяровіч, Карповіч… Хто такая прапагандыстка Алена Красоўская, якая сведчыла супраць вясноўцаў

Прапагандыстка Красоўская — сведка абвінавачвання супраць вясноўцаў пад змененым прозвішчам? А прыйшла на суд пад сваім

Пачаўся суд над «Вясной»: першыя за паўтара года ФОТА і ВІДЭА Бяляцкага і калег. Яны патрабуюць, каб суд ішоў па-беларуску

Каментары4

  • даведка
    18.01.2023
    Хтота урот, ибо участие в судебном заседании оплачивается: билет, командировочные, проживание...
  • lipka
    18.01.2023
    канечне, бо як я на судзе задавала пытаньні, то так званая судзьдзя толькі і пасьпявала крычаць, што пытаньне здымаецца, навошта ўскладняць жыцьцё "судзьдзям" і "сьведкам".
  • Янка
    18.01.2023
    Как вы не тужьтесь - сядут

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскай СПА не ўдалося збіць ніводнай балістычнай ракеты: патрэбныя ракеты для Patriot15

Мікалай Статкевіч анансаваў зборнік сваіх турэмных эсэ3

Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы20

У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў1

Увесь Крым застаўся без святла3

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць